Дырэктар падмануў вяскоўца
Iгар ГРЫШЫН
Апошнi дорага заплацiў, калi паддаўся на хiтрыкi кiраўнiка аднаго з прыватных унiтарных прадпрыемстваў: прайдзiсвету ўдалося завалодаць буйной сумай грошай жыхара вёскi Азярцо.
Паводле iнфармацыi прэс-службы УУС Мiнаблвыканкама, супрацоўнiкамi падраздзяленняў па барацьбе з эканамiчнай злачыннасцю ўстаноўлена, што дырэктар прыватнага прадпрыемства, жыхар вёскi Малая Валаўшчына, на пачатку чэрвеня заключыў фiктыўны дагавор будаўнiчага падраду з непрацуючым азярчанiнам, заведама не маючы намеру выконваць будаўнiчыя работы. У кiшэню да махляра, такiм чынам, ад даверлiвага пацярпелага трапiла 17 мiльёнаў 300 тысяч рублёў. Мiж iншым, прайдзiсвет раней быў судзiмы за крадзеж, махлярствы i падробку дакументаў. Цяпер яму давядзецца зноў адказваць за свае «свавольствы».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнi дорага заплацiў, калi паддаўся на хiтрыкi кiраўнiка аднаго з прыватных унiтарных прадпрыемстваў: прайдзiсвету ўдалося завалодаць буйной сумай г
|
|