Асуджаны збег з калонii ў паўпрычэпе МАЗа
Iгар ГРЫШЫН
У сераду ў Мiнску ў адным з дамоў на вулiцы Адоеўскага праваахоўнiкамi быў затрыманы небяспечны злачынца, якому ўдалося ўцячы з бабруйскай папраўчай установы.
Паводле даных упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС краiны, гэты 22-гадовы мiнчанiн быў асуджаны ў 2003 годзе i прыгавораны да 19 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волi з адбываннем пакарання ў папраўчай калонii ўзмоцненага рэжыму: на яго рахунку былi забойства i крадзеж. Як высветлiлася падчас разбору, злачынцу ўдалося знiкнуць з калонii, схаваўшыся ў паўпрычэпе аўтамабiля МАЗ: машына заязджала на тэрыторыю папраўчай установы для загрузкi адыходаў пiламатэрыялаў. Супрацоўнiкам мiлiцыi спатрэбiлася менш за суткi, каб затрымаць уцекача.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сераду ў Мiнску ў адным з дамоў на вулiцы Адоеўскага праваахоўнiкамi быў затрыманы небяспечны злачынца, якому ўдалося ўцячы з бабруйскай папраўчай у
|
|