21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рабынi па ўласнаму жаданню

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

Гандаль людзьмi

Многія беларускi, якiх вывозяць у замежныя бардэлi, загадзя ведаюць, чым iм давядзецца займацца

Мiнулi часы, калi вярбоўшчыкам даводзiлася заманьваць у сваю пастку наiўных беларускiх прыгажунь абяцаннем за мяжой высокааплатнай працы ў якасцi мадэляў, танцорак i афiцыянтак. Зараз «паляўнiчыя за жывым таварам» адразу ж паведамляюць сваiм ахвярам, што iм давядзецца займацца прастытуцыяй у замежных бардэлях. I, як нi дзiўна, многiя нашы суайчыннiцы прымаюць такiя непрыстойныя прапановы, наiўна спадзеючыся, што нiчога дрэннага з iмi не здарыцца. Кожная з iх верыць, што лёгка i хутка заробiць шмат грошай, а потым вернецца дамоў. Аднак, насамрэч, замест абяцанага «бардэльнага раю», за мяжой iх чакае сапраўднае пекла: амаль кругласутачная праца на панелi, гвалт i здзекi. Вызвалiцца з рабства таксама аказваецца не вельмi проста. Гаспадары прымяняюць штрафныя санкцыi, штучна ўцягваюць рабынь у даўгавыя ямы, пазбаўляюць дзяўчат свабоды перамяшчэння.

Як было адзначана падчас Мiжнароднай канферэнцыi па процiдзеянню гандлю людзьмi, што завяршылася ўчора ў Мiнску, за 9 месяцаў гэтага года ў Беларусi выяўлена каля 500 фактаў гандлю людзьмi, у тым лiку больш за 160 выпадкаў вывазу нашых грамадзян за мяжу. Афiцыйнымi ахвярамi «рабаўладальнiкаў» прызнаны 450 беларусаў i беларусак, з якiх 360 — былi ўцягнуты ў «сэксуальную няволю» i амаль 90 — прымусова працавалi на пана. Беларускiм мiлiцыянерам удалося ўстанавiць больш за 380 гандляроў «жывым таварам», з якiх 110 — арыштаваны.

Увогуле апошнiм часам у нашай краiне быў прыняты цэлы комплекс мераў па барацьбе з гандлем людзьмi. Мiнiстр унутраных спраў Уладзiмiр Навумаў, у прыватнасцi, нагадаў, што ў 2005 годзе былi прыняты прэзiдэнцкi Дэкрэт № 3 «Аб некаторых мерах па процiдзеянню гандлю людзьмi» i Указ № 352 «Аб прадухiленнi гандлю людзьмi». У Крымiнальным кодэксе нашай краiны дзейнiчае 7 артыкулаў, якiя прадугледжваюць пакаранне за падобныя злачынствы. Наведзены парадак i ў сферы працаўладкавання беларусаў за мяжой. Зараз 26 суб’ектаў гаспадарання маюць адпаведныя лiцэнзii. Апроч таго, у Беларусi афiцыйна дзейнiчаюць 16 шлюбных i 2 мадэльныя агенцтвы. Iх спiс, дарэчы, размешчаны на афiцыйным сайце МУС.

Тым не менш праблема сэксуальнага i працоўнага рабства для нашай краiны застаецца вельмi вострай. Апошнiм часам рэгiструюцца факты працоўнай эксплуатацыi i ў нашай краiне. Паводле слоў Уладзiмiра Навумава, у Беларусi выяўлена 16 такiх выпадкаў. Ахвярамi «чорнага рабства» найчасцей становяцца людзi, якiя вядуць асацыяльны лад жыцця: бамжы, алкаголiкi. Аднак найбольш актуальная для нашай краiны праблема «экспарту жывовага тавару». Беларускiх грамадзян вывозяць у няволю амаль у 30 краiн свету. Найчасцей, у Польшчу, Аб’яднаныя Арабскiя Эмiраты, Турцыю, Германiю, Чэхiю, Iзраiль, Аўстрыю, Грэцыю, Лiтву, Iспанiю, Вялiкабрытанiю, Францыю, Партугалiю.

I, як падкрэслiў Уладзiмiр Навумаў, без узаемадзеяння «краiн — пастаўшчыкоў жывога тавару» i заможных дзяржаў, куды вывозяцца нашы нявольнiцы i нявольнiкi, барацьба з гандлем людзьмi не будзе мець належнага эфекту. Мiж iншым, у мiнскай канферэнцыi прынялi ўдзел дэлегацыi больш чым з 40 краiн свету, прадстаўнiкi 13 мiжнародных i 10 няўрадавых арганiзацый. Прычым упершыню праблемы гандлю людзьмi разам абмеркавалi прадстаўнiкi «краiн-пастаўшчыкоў» i «дзяржаў-спажыўцоў» таннай рабсiлы i «нявольнiц сэксу».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Многія беларускi, якiх вывозяць у замежныя бардэлi, загадзя ведаюць, чым iм давядзецца займацца
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика