21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь — за стварэнне роўных умоў у Мытным саюзе ЕўрАзЭС

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

БЕЛТА

Прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi лiчыць рэальным завяршыць да 1 лiпеня 2007 года распрацоўку i ратыфiкацыю дагавораў, неабходных для фармiравання паўнацэннага Мытнага саюза Еўразiйскага эканамiчнага супольнiцтва. Аб гэтым кiраўнiк беларускага ўрада заявiў у Маскве на пасяджэннi Мiждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС на ўзроўнi кiраўнiкоў урадаў.

На думку Сяргея Сiдорскага, з гэтай даты можа пачаць дзейнiчаць i адпаведны мiждзяржаўны орган ЕўрАзЭС, якому могуць быць перададзены паўнамоцтвы нацыянальных органаў дзяржаў Супольнiцтва па фармiраванню знешнегандлёвай палiтыкi, цэн i тарыфаў.

Беларусь лiчыць неабходным стварэнне ў Мытным саюзе ЕўрАзЭС роўных умоў для суб’ектаў гаспадарання ўсiх краiн — удзельнiц Супольнiцтва, заявiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi.

На думку Сяргея Сiдорскага, гэтыя ўмовы павiнны ўключаць у сябе прымяненне адзiных правiлаў у галiне субсiдзiравання нацыянальных эканомiк, забеспячэнне роўнага доступу да паслуг натуральных манаполiй, а таксама недапушчэнне дыскрымiнацыйнага цэнаўтварэння па прыкмеце месца рэгiстрацыi суб’екта гаспадарання.

Прэм’ер-мiнiстр падкрэслiў, што пры невыкананнi гэтых умоў, на думку беларускага боку, трацiцца сэнс стварэння Мытнага саюза, бо ў iм не будуць забяспечаны магчымасцi для справядлiвага гандлю i эфектыўнай канкурэнцыi.

Адной з актуальных задач Еўразiйскага эканамiчнага супольнiцтва з’яўляецца стварэнне агульнага энергетычнага рынку.

Як лiчыць беларускi прэм’ер, неабходна забяспечыць роўныя ўмовы да нацыянальных энергетычных рэсурсаў i сетак. Акрамя таго, павiнны быць прадастаўлены магчымасцi свабоднага транзiту электрычнай энергii i нафтагазавых рэсурсаў па тэрыторыях дзяржаў — удзельнiц ЕўрАзЭС.

«Мы зацiкаўлены ў правядзеннi адзiнай узгодненай палiтыкi ў галiне фармiравання цэн i тарыфаў на нафту, газ у рамках ЕўрАзЭС, — падкрэслiў Сяргей Сiдорскi. — Яны павiнны грунтавацца, перш за ўсё, на эксплуатацыйных i iнвестыцыйных выдатках». Экспертныя заключэннi па незалежнай ацэнцы ААТ «Белтрансгаз» будуць прадстаўлены ва ўрады Беларусi i Расii да 20 лiстапада гэтага года, паведамiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi, адказваючы на пытаннi журналiстаў па вынiках пасяджэння Мiждзяржсавета ЕўрАзЭС на ўзроўнi кiраўнiкоў урадаў.

Сяргей Сiдорскi адзначыў, што цяпер вядзецца актыўная работа ў рамках экспертнай групы па пастаўках расiйскага газу ў Беларусь у будучым годзе. Паводле яго слоў, у прэсе шмат спекуляцый на гэту тэму. «Усе пытаннi абмяркоўваюцца ў рамках «двойкi», — сказаў ён.

Адказваючы на пытанне аб пошуках Беларуссю шляхоў атрымання энерганосьбiтаў, абмiнаючы тэрыторыю Расii, беларускi прэм’ер адзначыў, што кожная дзяржава мае права разглядаць розныя варыянты атрымання энерганосьбiтаў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi лiчыць рэальным завяршыць да 1 лiпеня 2007 года распрацоўку i ратыфiкацыю дагавораў, неабходных для фармiравання паўна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика