21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Iероглiфы перастаюць быць экзотыкай

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кампетэнтны суразмоўца

Апошнiм часам Рух недалучэння, якi аб’ядноўвае 116 дзяржаў свету, усё актыўней заяўляе аб сабе як магутная палiтычная i эканамiчная сiла на планеце. З многiмi краiнамi Руху Беларусь (яна стала паўнапраўным членам Руху ў вераснi 1998 года) актыўна развiвае адносiны ў розных сферах. Ужо не першы год Беларускае таварыства дружбы i культурнай сувязi з замежнымi краiнамi па сваiх каналах падтрымлiвае цесныя сувязi з дзяржавамi — лiдарамi Руху недалучэння. На гэту тэму гутараць старшыня Беларускага таварыства дружбы Нiна Iванова i карэспандэнт «Звязды».

— Нiна Сямёнаўна, з якiмi краiнамi Руху ў вашага таварыства склалiся асаблiва вынiковыя адносiны?

— Ведаеце, так атрымалася, што найбольш плённыя стасункi ўсталявалiся i маюць устойлiвую тэндэнцыю да паглыблення з вядучымi краiнамi Руху недалучэння, яго прызнанымi лiдарамi. I ў першую чаргу з Кiтаем, Iндыяй, Кубай i некаторымi iншымi.

Асаблiва пашыраюцца сувязi з Кiтаем. Ужо традыцыйнай формай работы, напрыклад, стала правядзенне Дзён Кiтая ў Беларусi. Яны прымяркоўваюцца да нацыянальнага свята — гадавiны стварэння КНР, якое адзначаецца кожнай восенню. У час Дзён ладзяцца розныя выставы, канцэрты, вечарыны кiтайскай прозы i паэзii. Як правiла, праходзяць яны ў памяшканнi нашага Дома дружбы. Да нас таксама прыходзяць кiтайцы — студэнты беларускiх вышэйшых музычных навучальных устаноў. Яны ахвотна выступаюць у нас з музычнымi нумарамi, знаёмяць нашых гасцей з мастацтвам свайго народа. Дарэчы, штогод у Беларусi атрымлiваюць вышэйшую адукацыю каля тысячы кiтайскiх студэнтаў. Большасць iх ведае дарогу ў Дом дружбы.

— Як вам удаецца вельмi абмежаванымi сiламi выконваць такi вялiкi аб’ём арганiзацыйнай работы па правядзенню шматлiкiх мерапрыемстваў?

— Па-першае, у складзе нашай арганiзацыi дзейнiчае таварыства «Беларусь—Кiтай», бадай, адна з самых актыўных i вынаходлiвых нашых грамадскiх структур. Яна была створана яшчэ ў 1960 годзе i здолела ў галiне народнай дыпламатыi краiны зрабiць вельмi многае.

За больш чым 45-гадовую гiсторыю ў таварыстве працавала шмат вядомых i аўтарытэтных у грамадстве людзей, дзеячаў лiтаратуры, навукi, мастацтваў. Сёння ў яго складзе, напрыклад, старшыня Беларускага фонду культуры Уладзiмiр Гiлеп, паэты Анатоль Вярнiцкi i Сяргей Панiзнiк, народны артыст Беларусi кампазiтар Эдуард Зарыцкi i iншыя.

З 2004 года таварыства ўзначальвае мiнiстр iнфармацыi Уладзiмiр Русакевiч, чалавек лiтаральна ўлюбёны ў Кiтай. Ён пэўны час працаваў у гэтай краiне паслом Беларусi, добра знаёмы з сучасным Кiтаем, традыцыямi, менталiтэтам яго народа. Таму выбранне Уладзiмiра Русакевiча старшынёй праўлення таварыства «Беларусь—Кiтай», лiчу, дазволiла ўзняць яго дзейнасць на якасна новы ўзровень.

Па-другое, у нас склалiся сапраўды партнёрскiя адносiны з пасольствам КНР у Мiнску. Усяго адзiн факт. Кiтайскiя дыпламаты перадалi нам у дар калекцыю мастацкiх твораў, прыкладна сто адзiнак. Час ад часу мы выстаўляем гэту калекцыю.

Наша партнёрства з пасольствам у значнай ступенi носiць сяброўскi характар. Пахвалюся, Дом дружбы для многiх кiтайцаў, якiя часова жывуць у Мiнску (па iх жа прызнанню), стаў другiм домам. Яны, у тым лiку i супрацоўнiкi пасольства, пастаянна праводзяць розныя мерапрыемствы, вечарыны, выставы. Часта прыходзяць да нас сем’ямi. Традыцыйнымi сталi сустрэчы з сябрамi з таварыства «Беларусь—Кiтай» з нагоды святкавання ў нас Новага года па ўсходняму календару.

Мушу заўважыць, што амаль з самага пачатку работы ў Мiнску (з 1992 года) дыпламатычнага прадстаўнiцтва КНР, у нас склалiся таварыскiя i дзелавыя сувязi з усiмi кiтайскiмi пасламi. З iмi мы заўсёды знаходзiлi агульную мову. Прыемна, што iх праца была заўважана кiраўнiцтвам нашай дзяржавы. Так, пасол Юй Чжэньцы (ён завяршыў сваю дыпламатычную мiсiю ў жнiўнi мiнулага года) за вялiкiя заслугi ў развiццi беларуска-кiтайскiх адносiнаў Указам Прэзiдэнта Беларусi ўзнагароджаны ордэнам Дружбы народаў. Новы пасол КНР У Хунбiнь таксама энергiчна працягвае справу сваiх папярэднiкаў на пасольскай пасадзе.

— Назавiце самую значную, на ваш погляд, сумесную справу з пасольствам, якая адыграла прыкметную ролю для знаёмства беларусаў з традыцыямi i сучасным жыццём гэтай далёкай i вельмi цiкавай краiны?

— Цяжка вылучыць нешта, столькi ўсяго зроблена... Адным з важкiх вынiкаў супрацоўнiцтва таварыства i пасольства, як мне здаецца, стала выданне серыi спецыяльных нумароў беларускага часопiса «Всемирная литература», прысвечаных перакладам твораў як класiкаў, так i маладых, але ўжо заявiўшых аб сабе пiсьменнiкаў i паэтаў Кiтая. Гэты праект, нагадаю, удалося ажыццявiць у многiм дзякуючы зацiкаўленасцi Пасольства КНР.

— А хто сярод вашых галоўных партнёраў у Кiтаi?

— У асноўным мы трымаем сувязi з Кiтайскiм народным таварыствам дружбы з замежнымi краiнамi i Шанхайскiм народным таварыствам дружбы з замежжам. Гэта аўтарытэтныя i ўплывовыя ў краiне арганiзацыi, якiя карыстаюцца значнай дзяржаўнай, у тым лiку i фiнансавай падтрымкай.

Пра апошняе хачацца асаблiва сказаць. Дзякуючы шчодрым датацыям абодва таварыствы маюць магчымасць накiроўваць за мяжу сваiх пасланцаў i прымаць у сябе дэлегацыi партнёраў з розных краiн, у тым лiку i з Беларусi. Так, па запрашэнню Кiтайскага народнага таварыства мы накiравалi ў Пекiн дэлегацыю беларускiх ветэранаў — удзельнiкаў вайны ў Маньчжурыi супраць японскiх агрэсараў.

Мы, на жаль, такой магчымасцi не маем.

— Як вядома, 16 дзяржаў маюць статус назiральнiка ў Руху. Вы з iмi таксама падтрымлiваеце сувязi?

— Так, праўда, не з усiмi аднолькава паспяхова. Але з большасцю з iх мы супрацоўнiчаем. Узровень стасункаў часта залежыць ад зацiкаўленасцi ў гэтым пасольства той цi iншай краiны —назiральнiка ў Мiнску. Вось свежы прыклад. Нядаўна ў нас прайшоў урачысты вечар з нагоды нацыянальнага свята Казахстана — Дня Рэспублiкi. Яго разам правялi таварыства «Беларусь—Казахстан» i пасольства гэтай краiны. Трэба было чуць выступленне казахстанскага пасла Болата Iскакава, якi надзвычай цёпла i сардэчна гаварыў пра Беларусь i яе народ.

Вечар прайшоў нефармальна i прыгожа. Прысутныя ўбачылi фiльм пра Казахстан. Сваiмi ўражаннямi аб гэтай краiне, яе людзях падзялiлася народная артыстка Беларусi Наталля Гайда, якая некалi працяглы час там жыла. Яна нават да захаплення гасцей з Казахстана праспявала песнi па-казахску. Увогуле атмасфера вечара нагадвала сустрэчу даўнiх сяброў. Пасля яе мне здаецца, што i пасол, i астатнiя супрацоўнiкi пасольства будуць з падвоенай энергiяй працаваць дзеля развiцця шматгалiновых сувязяў з нашай краiнай.

Таксама мы падтрымлiваем адносiны з пасольствамi Украiны, Арменii, Кыргызстана, ладзiм сумесныя мерапрыемствы.

— Рух недалучэння, на мой погляд, яшчэ недастаткова выкарыстоўвае магчымасцi народнай дыпламатыi. Якiя вы бачыце дадатковыя магчымасцi ў краiн — удзельнiц Руху?

— Адным з асноўных накiрункаў дзейнасцi Руху i надалей застаецца ўсямернае садзейнiчанне развiццю яго краiн. Аналагiчную пазiцыю займаем мы i нашы шматлiкiя партнёры i аднадумцы ў краiнах — удзельнiцах Руху. Таму ўпэўнена, што народная дыпламатыя як магутны iнструмент для абмену сацыяльным вопытам, карыснай iнфармацыяй адыграе пазiтыўную ролю ў працэсе развiцця краiн Руху недалучэння.

На маю думку, дасягненню гэтай мэты ў значнай ступенi садзейнiчала б больш шырокае распаўсюджванне вопыту i практыкi параднёных гарадоў. Я даўно заўважыла, што там, дзе ўдала складваюцца двухбаковыя адносiны памiж гарадамi, там i актыўней iдзе супрацоўнiцтва ў эканомiцы, адукацыi, культуры, навуцы i г. д.

Мы (я маю на ўвазе Беларускую асацыяцыю параднёных гарадоў, дзе я з’яўляюся адказным сакратаром) паступова разгортваем гэту работу. Ужо з Кiтаем параднiлiся сем нашых гарадоў. Але гэту лiчбу ды i геаграфiю краiны варта значна павялiчыць i пашырыць. У наступным годзе маем намер правесцi падрыхтоўчую сустрэчу з прадстаўнiкамi кiтайскiх гарадоў, якiя хочуць завязаць трывалыя сувязi з гарадамi Беларусi. Зразумела, разлiчваем, што гэтыя стасункi не будуць абмяжоўвацца толькi сферай культуры i турызму. Вельмi хацелася б, каб актыўна развiвалiся i эканамiчныя адносiны. А сам факт заключэння дагавора аб парадненнi стаў бы прыкметнай падзеяй i ў дзелавым жыццi абодвух гарадоў, дадатковым стымулам для пашырэння дзелавых кантактаў. I ў вынiку павысiўся б узровень гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва памiж двюма краiнамi. Ва ўсякiм разе мы будзем усяляк садзейнiчаць гэтаму.

Гутарыў Леанiд ЛАХМАНЕНКА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнiм часам Рух недалучэння, якi аб’ядноўвае 116 дзяржаў свету, усё актыўней заяўляе аб сабе як магутная палiтычная i эканамiчная сiла на планеце
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика