21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Заробкам расiйскiх мiнiстраў пазайздросцiлi б нават замежныя прэзiдэнты

Учора «Российская газета» надрукавала звесткi аб прыбытках i маёмасцi мiнiстраў урада Расii за 2005 год.

Як паказваюць дэкларацыi, летась з вялiкiм адрывам ад калег лiдзiраваў мiнiстр прыродных рэсурсаў Юрый Трутнеў, якi атрымаў прыбытак у памеры 211,4 мiльёна рублёў (прыкладна 7 мiльёнаў 888 тысяч долараў ЗША). На другiм месцы апынуўся мiнiстр транспарту — 12 мiльёнаў рублёў. Замыкае тройку лiдараў мiнiстр iнфармацыйных тэхналогiй i сувязi Леанiд Рэйман. Яму належыць 6 кватэр, загарадны дом (330 квадратных метраў), два вялiкiя зямельныя ўчасткi i некалькi гаражоў.

За «людзьмi з бiзнэсу» iдзе мiністр замежных спраў Сяргей Лаўроў. У расiйскiм МЗС гэты факт тлумачаць частымi замежнымi вiзiтамi мiнiстра, падчас якiх Лаўрову выплачваюцца камандзiровачныя. Пяты радок у рэйтынгу прыбыткаў заняў першы вiцэ-прэм’ер Дзмiтрый Мядзведзеў, якi зарабiў за 2005 год 2,219 мiльёна рублёў. За iм з адрывам у 400 тысяч рублёў iдзе мiнiстр адукацыi i навукi Андрэй Фурсенка, а пасля яго — i сам прэм’ер-мiнiстр Мiхаiл Фрадкоў. Замыкае рэйтынг мiнiстр эканамiчнага развiцця i гандлю Герман Грэф. Летась ён змог зарабiць «толькi» 1,185 мiльёна рублёў (каля 44,2 тысячы долараў).

Аднак, на думку выдання, параўноўваць толькi прыбыткi чыноўнiкаў не зусiм правiльна. Хтосьцi з iх атрымлiвае дывiдэнды ад доляў у кампанiях, хтосьцi — выключна камандзiровачныя i прадстаўнiцкiя. У кожнага члена ўрада ёсць яшчэ i нерухомасць...

Самая вялiкая па плошчы кватэра, як высветлiлася, належыць першаму вiцэ-прэм’еру Мядзведзеву — 367,8 квадратнага метра. Самай маленькай кватэрай у 47 «квадратаў» валодае мiнiстр культуры i масавых камунiкацый Аляксей Сакалоў. Самы вялiкi па плошчы дачны дом (1359,2 квадратнага метра!) належыць мiнiстру аховы здароўя i сацыяльнага развiцця Мiхаiлу Зурабаву. Самы маленькi (36 «квадратаў») — кiраўнiку апарату ўрада Сяргею Нарышкiну. Менш за ўсiх нерухомасцi мае Сяргей Iваноў (палову кватэры плошчай 257 квадратных метраў) i мiнiстр рэгiянальнага развiцця Уладзiмiр Якаўлеў — кватэра ў 161 квадратны метр. Усе астатнiя мiнiстры, у адрозненне ад iх маюць участкi, дамы, машынамесцы, гаражы ва ўласнасцi цi ў карыстаннi.

Для параўнання: прэзiдэнт ЗША зарабляе каля 400 тысяч долараў за год, аклад дзяржсакратара ЗША — 171 900 долараў. Брытанскi прэм’ер Тонi Блэр атрымлiвае 163 418 фунтаў — менш за 300 тысяч долараў за год. Зарплата мiнiстраў французскага ўрада — 159 600 еўра за год. Аклад iспанскага мiнiстра — 72 тысячы долараў за год, а прэм’ер-мiнiстра i прэзiдэнта Эстонii — 41 472 долараў за год.

У IНТЭРНЭЦЕ РАСПАЎСЮДЖВАЕЦЦА «ТРАЯН», ЯКI ПАВЕДАМЛЯЕ ПРА «СМЕРЦЬ ПУЦIНА»

У Iнтэрнэце з’явiўся новы «траян», якi заражае камп’ютары з дапамогай правакацыйнага пiсьма пра смерць прэзiдэнта Расii. Пра новую шкоднiцкую праграму папярэдзiлi аналiтыкi з «Лабараторыi Касперскага».

Адгукнуўшыся на прапанаваную ў пiсьме спасылку, якая быццам бы павiнна прывесцi на сайт кампанii BBC, жадаючая атрымаць падрабязнасцi ахвяра трапляе на расiйскi вэб-рэсурс, з якога на яе камп’ютар загружаецца праграма Trojan Downloader.Win32.Agent.uj.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заробкам расiйскiх мiнiстраў пазайздросцiлi б нават замежныя прэзiдэнты
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика