Расказаць суседзям аб сабе
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
На радыёхвалi Палякам не хапае iнфармацыi пра Беларусь. Да такой высновы прыйшлi спецыялiсты радыёстанцыi «Голас Расii», якiя правялi ўлетку 2006 года экспертнае апытанне ў 10 буйных гарадах Польшчы.Амаль дзве трэцi апытаных адзначылi, што iнфармацыя, змешчаная у еўрапейскiх СМI пра Беларусь, недастатковая. У прыватнасцi, «па-за кадрам» застаюцца жыццё i побыт простых беларусаў, аповед пра мастацкiя набыткi, а таксама звесткi пра выбiтныя мясцiны Беларусi. Такiм чынам, у «дзесятку» трапiла радыёстанцыя «Беларусь», якая з пачатку новага сезона пачала вяшчанне на польскай мове. Акрамя таго, iдзе эфiрнае вяшчанне на беларускай, рускай, англiйскай i нямецкай мовах, а таксама 10 гадзiн у суткi англамоўнага Інтэрнэт-вяшчання ў рэжыме рэальнага часу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Палякам не хапае iнфармацыi пра Беларусь. Да такой высновы прыйшлi спецыялiсты радыёстанцыi «Голас Расii», якiя правялi ўлетку 2006 года экспертнае ап
|
|