21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сядзiба Галкоўскiх,

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

або Фiласофiя жыцця сучаснага беларускага селянiна

У вёсцы Судзiлы Клiмавiцкага раёна, на ўсходняй ускраiне Беларусi, жыве сям’я Галкоўскiх: гаспадар, яго жонка i трое дзяцей. Гэтыя людзi ўпэўненыя, што многiя жыццёвыя беды здараюцца ад гультайства, беспрацоўя. Вясковую сям’ю адрознiвае працалюбства, якое стала падмуркам дабрабыту. I нездарма ў хаце над дзвярыма вiсiць лапаць: напамiнам пра тое, з чаго выйшлi i да чаго можна вярнуцца, калi не працаваць.

ВЁСКА

Судзiлы на Клiмаўшчыне — старажытнае паселiшча, вёска беларускай шляхты. У раёне гавораць, што там жывуць нестандартныя людзi i ў першую чаргу маюць на ўвазе 46-гадовага Аляксандра Галкоўскага i яго сям’ю.

У Раднянскiм сельскiм савеце Судзiлы — на добрым рахунку. Тут 80 двароў, ёсць школа, ФАП, крама, людзi трымаюць кароў i здаюць малако. Хто добра працуе, той, гавораць, мае ўсё. Людмiла Галкоўская збiрае вясной са сваёй «плантацыi» 200 вёдзер клубнiц. Але i жыве яна паводле старадаўняга пранцыпу: «Хто рана ўстае, таму Бог дае». I чым раней паднялася, тым больш задавальнення ад таго, што паспела зрабiць больш для гаспадаркi i сям’i.

Галкоўскiя трымаюць два канi, дзве каровы, статак авечак — больш за 20, свiней i птушак. «Свiней яны лiчаць дзесяткамi!» — смяюцца з Галкоўскiх. Канешне ж, трохi зайздросцяць, але i прызнаюць за лiдара галаву гэтай сям’i. Аляксандра вяскоўцы абралi старастам. А ў мясцовым аддзяленнi сувязi — лiчы, штаб вёскi: энергiчная i клапатлiвая Людмiла Галкоўская — начальнiк аддзялення, а яе муж — паштальён.

ГАСПАДАР

Аляксандр Галкоўскi — амаль кiношны персанаж. У сялянскай вопратцы, у гумавых ботах, у незразумелай шапцы-вушанцы — знешне тыповы вясковы жыхар. Пры гэтым — разумны, кемлiвы, з гумарам, знаўца гiсторыi родных мясцiн, старадаўнiх майстэрстваў i фальклору. Сапраўды самародак з глыбiнкi.

I ў двары Галкоўскiх няма паказной прыгажосцi. Толькi вялiкiя жоўтыя гарбузы зваленыя маляўнiчай кучай. Гаспадар з гордасцю паказвае вуллi, iх будзе з паўсотнi. Тут жа сушыцца на лаве пад восеньскiм сонцам воўна з авечак.

Нядаўна Галкоўскiя прыдбалi два суседнiя зямельныя ўчасткi: старыя памерлi, ад iх засталiся трухлявыя хаты на знос, i каб не зарасла зямля пустазеллем, Аляксандр вырашыў пасадзiць тут малады сад. Прывёз з Польшчы саджанцы яблынь, груш, алычы самых новых гатункаў. Памiж дрэвамi пасадзiлi клубнiцы, ды яшчэ паставяць новыя вуллi. Гаспадарка пашыраецца.

СЯМ’Я

Людмiла i Аляксандр пазнаёмiлiся на вяселлi. Сяброўка Людмiлы пайшла замуж, а яны разам з Аляксандрам вучылiся пчалярскай справе. З тых часоў Галкоўскiя пражылi разам 25 гадоў!

— Муж, жонка i дзецi павiнны працаваць, — раскрывае сакрэт сямейнага шчасця Людмiла Галкоўская. — Муж — галоўны чалавек, а жонка малодшай павiнна быць, як нiтка за iголкай. Трэба саступаць мужу, iнакш i жыць разам немагчыма. Ад таго, што жанчына саступаць не хоча, усе разводы. I сваю дачку навучыла гэтаму: пойдзе замуж, няхай добра жыве.

Дачка Дар’я цяпер працуе ў раённым краязнаўчым музеi, сын Захар — студэнт, будучы педагог. А малодшы Санька — 10-класнiк i цяпер самы галоўны бацькаў памочнiк. На бабруйскiх «Дажынках», дзе на падворку Клiмавiцкага раёна размясцiлася «Сядзiба Галкоўскiх», школьнiк у народным строi спраўна гандляваў мёдам у сотах, пакуль бацька дэманстраваў гасцям старажытныя пчалярскiя прылады.

— Мы працуем i разам з намi дзецi, вось i ўся наша сямейная асаблiвасць, — разводзiць рукамi Людмiла. — Дзецi з маленства з матыкай i граблямi. Вось паглядзiце фотаздымкi: мой Захар з 6-га класа сам пiлуе i сячэ дровы...

У Галкоўскiх такi парадак: хочаш займець дарагую рэч — зарабi на яе! Напрыклад, захацеў Санька камп’ютар, сучасны манiтор i ўсе «крутыя» прыстасаваннi — значыць, адзiн пасвiў усё лета статак кароў. Штодзень улетку на каня — i за каровамi!

ТРАДЫЦЫI

Аляксандр шмат ведае пра гiсторыю родных Судзiлаў. Шляхецкая вёска адрознiваецца ад iншых нават сваёй пабудовай. Тут прынята, расказвае Галкоўскi, каб усе вокны глядзелi на раку, а на дарогу выходзiла глухая сцяна.

— у час Вялiкага княства Лiтоўскага тут быў жаночы манастыр, — расказвае Аляксандр. — Мой дзед — са шляхты, а бабуля — з дваран Вайнiловiчаў.

Галкоўскiя старанна захоўваюць традыцыi свайго радаводу. «Не на нас пачалося, i не на нас завершыцца», — тлумачыць Аляксандр.

Напрыклад, на рэлiгiйныя святы Людмiла пячэ сухарыкi, на якiх ставiць крыжы. А калi трэба сеяць, то першым у зямлю кiнуць такi сухар. На Дзмiтраўку пчаляр частуе пастуха мёдам: чыя чарга пасвiць кароў — таму i пашанцавала. А на Радаўнiцу жыхары Судзiлаў натоўпам ходзяць з абразом вакол могiлак тры разы, спяваюць «Хрыстос уваскрэсе» i толькi потым на засцеленых абрусамi магiлах памiнаюць сваякоў. Галкоўскiя таксама накрываюць абрусамi i восем салдацкiх брацкiх магiл.

Аляксандр гаворыць, што лепш за ўсё пра традыцыi распавядаюць старыя людзi: ён з маленства запамiнаў i гiсторыi, i старыя песнi.

— Аднойчы дзед Цiхан i бабуля Дар’я гналi кароў i песню спявалi. I заплакалi абодва, — расказвае Аляксандр. — Я, яшчэ школьнiк, пытаюся: «Чаго плачаце?» А дзед кажа: «Дажывеш да маiх гадоў, тады i ты заплачаш». I тую песню я дасюль памятаю: «За гарамi, за даламi голубы ляцяць. Не пажыў я у раскошы, а ўжо ляты мiнаюць. Запражыце, запражыце, конi вараныя. А я сяду i паеду даганяць гады маладыя. Ой, загнаў я, ой, загнаў я коней вараных. Не дагнаў я, не дагнаў я гадоў маладых». Добрая песня!

РАМЁСТВЫ

Калiсьцi ў Судзiлах ткалi прыгожыя рознакаляровыя паясы. Аляксандр загарэўся адрадзiць майстэрства, i ў яго атрымалася. З тых часоў у сям’i няма праблем з падарункамi: саматканыя паясы — добры гасцiнец сябрам на любое свята.

Кожны колер у поясе мае сваё значэнне, вучыць гаспадар: чырвоны — жыццё, i на ўсходзе Беларусi менавiта гэтаму колеру аддаюць перавагу. З чырвоным добра спалучаецца белы, якi сiмвалiзуе волю, свабоду. Побач з iмi — абавязкова чорны, нават у святочным поясе: маўляў, побач з радасцю i гора ў жыццi здараецца, без чорнага нiкуды не падзецца. Таксама важны колер — зялёны, якi сiмвалiзуе лес i прыроду. Блакiтны колер абавязкова для людзей, якiя жывуць на берагах рэк i азёр, займаюцца рыбалоўствам.

Так жа, як з паясамi, адбылося i з воўнай. Раней бабулi пралi, а калi няма каму стала гэта рабiць — Галкоўскiя навучылiся самi: бо на зiму патрэбны былi i шкарпэткi, i рукавiцы, i свiтары. Свае вязаныя вырабы з карычневымi арнаментамi на светлым фоне дэманструе Людмiла. А Аляксандр з гордасцю паказвае дублёнкi i шубы са сваёй аўчыны.

— Гэта ўсё дапамагае нам эканомiць, — тлумачыць Людмiла. — Грошай пастаянна не хапае: то аднаму нешта трэба, то iншаму. У грошы не ўкруцiшся. А калi ёсць сваё, то гэта добра. Я нават i не ведаю, як людзi жывуць без сваёй жывёлы i гаспадаркi...

ПЧОЛЫ

Пчалярствам здаўна займаюцца на Клiмаўшчыне: у гербе раённага цэнтра — залатая пчолка. Гавораць, што за савецкiм часам пчаляроў-прыватнiкаў не вельмi вiталi, а цяпер гэта патрэбная справа зноў распаўсюджваецца, прычым ёй ахвотна займаецца i моладзь. Мёд — вельмi папулярны прадукт.

У Аляксандра Галкоўскага ёсць вулей, якi выраблены ў 1915 годзе. Ён застаўся яму ад сваякоў у спадчыну. Для тых часоў гэта быў вельмi перадавы вулей — новыя тэхналогii, адзiн з першых рамачных вулляў Лявiцкага, падгледжаны ў мясцовага памешчыка. Цяпер гэта — музейны экспанат.

Сам Аляксандр побач з пчоламi з дзяцiнства, бо iмi займаўся бацька. Галкоўскiя мёд любяць i спажываюць яго паводле прынцыпу: «як захацеў — кiнуў у рот». Малодшы Санька есць мёд у неверагодных колькасцях, i гэта падабаецца яго мацi.

— Мёд трэба ўжываць для прафiлактыкi ўсiх хвароб, — упэўнена Людмiла. — I ў мяне нават калi бяссоннiца, то лыжку з’ядаю, запiваю вадой i спакойна засынаю. А пропалiс — гэта цудоўны гаючы сродак. Я сваiм дзецям столькi хвароб вылечыла мёдам i пропалiсам: прыклаў да раны — выцягвае дрэнь i зажыўляе за некалькi дзён. Аднойчы немаўля вылечыла ад лiхаманкi тым, што на ноч памазала яму спiну i грудзi мёдам — не паверыце, на ранiцу як рукой зняло!

ПРАЦА

«Працуем ад вiднага да вiднага», — гавораць Галкоўскiя. Маўляў, няма калi гультайнiчаць i гарэлку пiць. П’янства — пытанне для вяскоўцаў актуальнае, тым больш на мяжы з Расiяй: адтуль вязуць тэхнiчныя спiртавыя вадкасцi, разводзяць i танна прадаюць. Людмiла лiчыць, што нiчым, акрамя працы i правiльнага выхавання дзяцей ад гэтай «заразы» не адвучыць. А дзяцей, лiчыць мацi Галкоўская, трэба перш за ўсё выхоўваць сваiм прыкладам.

Хоць цвярозасць жыцця зусiм не азначае поўную адмову ад алкаголю. Выпiць чарачку лячэбнай медавухi ўвечары пасля цяжкага працоўнага дня або кубак вiна на свята — гэта нармальная справа, вучыць Аляксандр. Галоўнае: ведаць мяжу.

Працу Галкоўскiя ўвогуле лiчаць лепшымi лекамi ад усiх сацыяльных «хвароб». Самую распаўсюджаную апошнiм часам называюць утрыманствам.

— Любога пастаў дырэктарам, старшынёй, прэзiдэнтам — i нiхто не абавязаны нас кармiць, — упэўнены Галкоўскi. — А людзi, прабачце, цяпер сталi нахабныя: дайце нам, i ўсё. I ўлада iх разбэсцiла: i дровы прывязi, i страху перакрый, i комiн замаж, а яны ў адказ — нiчога. У нас трое дзяцей, а мы нiчога нi ў каго нiколi не прасiлi. У школу аднойчы даслалi гуманiтарную дапамогу, дык сын Захар тады катэгарычна адмовiўся ад чужога дабра. Ён з маленства працуе, i можа зарабiць сабе на жыццё!

Аляксандр прапануе менш няньчыцца з людзьмi. I негатыўна ставiцца да тых, хто не адвучыўшыся ў школе, нараджае дзяцей, каб iм давалi грошы, i потым лiчаць, што ўлада iм абавязаная.

— А мы як аралi — так i будзем араць, як касiлi — так i будзем касiць, — з усмешкай гаворыць на развiтанне Аляксандр Галкоўскi, садзiцца на фурманку i спяшаецца на працу.

Клiмавiцкi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
або Фiласофiя жыцця сучаснага беларускага селянiна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика