На Мiншчыне выяўлена 27 тысяч пустых дамоў
Сяргей КУРКАЧ
У населеных пунктах сталiчнага рэгiёна iснуе шмат аварыйных дамоў, якiя плануецца разбураць, а на iх месцы будаваць новае жыллё.
Паводле слоў намеснiка старшынi Мiнскага аблвыканкама Анатоля Мiрчука, сёлета ў сельскай мясцовасцi Мiншчыны пад катэгорыю пустога жылля падпадаюць больш за 27 тысяч жылых дамоў, каля 6 тысяч з iх маюць ранг аварыйных i вельмi старых збудаванняў, якiя да пачатку новага года будуць знесены. Спецыяльнымi камiсiямi мясцовых выканкамаў было выяўлена каля 16 тысяч дамоў, дзе гаспадары пастаянна не жывуць. Зараз у гэтых дамоў адшукалiся спадчыннiкi, якiя час ад часу наведваюць гэтыя пабудовы i выкарыстоўваюць iх у якасцi дач. Iснуе ў вёсках Мiншчыны таксама больш за 6 тысяч жылых дамоў, якiя захавалiся ў даволi добрым стане, але ў iх нiхто не жыве. Зараз з іх гаспадарамi вядуцца перамовы аб магчымым продажы нерухомасцi. Пасля набыцця такiх дамоў iх, адпаведна, адрамантуюць i перададуць тым, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У населеных пунктах сталiчнага рэгiёна iснуе шмат аварыйных дамоў, якiя плануецца разбураць, а на iх месцы будаваць новае жыллё |
|