Беларуская мова: учора, сёння, заўтра
Анатоль МЯСНIКОЎ
Як вядома, напрыканцы жнiўня кiраўнiк дзяржавы даручыў адпаведным органам i ўстановам распрацаваць новыя правiлы арфаграфii i пунктуацыi беларускай мовы.
Несумненна: станам, развiццём i будучыняй нашай роднай мовы сёння зацiкаўлена i занепакоена — без перабольшання — усё беларускае грамадства. I сапраўды: колькi за апошнiя гады зроблена папрокаў, адкрытых выклiкаў, не кажучы пра «нейкiя там» заўвагi, прапановы i пажаданнi, адносна беларускага моўнага правапiсу, нормаў мовы, змяненняў у граматыцы; варыянтнасцi мовы; асаблiвасцяў мастацкага словаўжывання, змен у прафесiйнай лексiцы; ужывання жарганiзмаў у сiстэме сучаснай беларускай мовы, функцыянавання асобных лексем i iншамоўных слоў; нарэшце — аб адраджэннi самабытнай лексiкi беларускай мовы, прымянення варыянтаў у мiкратапанiмii... Вось i навуковая канферэнцыя «Сучасны стан i дынамiка нормаў беларускай лiтаратурнай мовы», што праходзiла ў Iнстытуце мовазнаўства iмя Якуба Коласа НАН, не пакiнула раўнадушнымi яе ўдзельнiкаў, несумненна, не пакiне абыякавымi яна i тых, каму вынiкi i высновы гэтага мовазнаўчага форуму трапяць, так бы мовiць, на рабочы стол для ажыццяўлення наступных крокаў i дзеянняў. На пленарным пасяджэннi канферэнцыi прагучалi 6 дакладаў, у якiх дактары фiлалагiчных навук, прафесары Валянцiна Русак, Арнольд Мiхневiч, Вольга Ляшчынская, Мiкалай Прыгодзiч, кандыдат гiстарычных навук Вiталь Скалабан i кандыдат фiлалагiчных навук Сяргей Важнiк сцiсла, аднак надзвычай пераканаўча намалявалi сiтуацыю сучаснага стану i функцыянавання беларускай мовы. Яшчэ большую канкрэтызацыю i дэталiзацыю гэтыя i iншыя праблемы сучаснай беларускай лiнгвiстыкi атрымалi на пасяджэннях секцый i «круглых сталоў» канферэнцыi — «Дынамiка i тыпалогiя лексiчных нормаў сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы. Анамастыка i норма», «Дынамiка i тыпалогiя граматычных нормаў сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы», «Кандрат Крапiва i сучасная беларуская мова», «Наша Нiва»: ля вытокаў сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы i нацыянальнага друку (да 100-годдзя выдання)»...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як вядома, напрыканцы жнiўня кiраўнiк дзяржавы даручыў адпаведным органам i ўстановам распрацаваць новыя правiлы арфаграфii i пунктуацыi беларускай мо |
|