21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хваробы суставаў: як з iмi змагацца?

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На пытаннi чытачоў нашай газеты адказвае доктар медыцынскiх навук, прафесар, загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта Мiкалай Фёдаравiч САРОКА

(Працяг. Пачатак у нумарах за 21 і 25 кастрычнiка.)

— З Лiды турбуюць Вас. Завуць мяне Крысцiна. Майму мужу паставiлi дыягназ плечалапатачны перыартрыт. Прапiсалi нiмесiл, мезапан, масаж, аднак боль так i не сцiхае. Пасля масажу мiнуў ужо месяц, а муж па-ранейшаму не можа спаць ноччу, пакуль не прыме заспакаяльнае лякарства.

— А ў якiх месцах яму рабiлi масаж?

— Рабiлi масаж пляча, лапатак. Мы так разлiчвалi на гэта, аднак... Ведаеце, яшчэ ў яго павышанае ўтрыманне цукру...

— Колькi мужу гадоў?

— Пяцьдзесят.

— Прычына не ў гэтым. Траўмы ў яго не было? Шыя не балiць? Цiск часам не павышаны?

— Траўмы не было. А шыя крыху балiць.

— Хутчэй за ўсё прычына яго хваробы ў вобласцi пляча звязана з шыйным аддзелам пазваночнiка. Таму падчас масажу трэба было рабiць яго i на шыi. А калi павышаны цiск, з працэдурамi не вельмi разгонiшся... Можна прымянiць амплiпульс, лазер, але не на плячо, а менавiта на шыю. Карыснымi будуць цяпло, гразi, азiкiрыт...

— Тэлефануе Кацярына Фёдараўна РЫБЕЦ з вёскi Рычова Жыткавiцкага раёна. У мяне такая праблема. Два гады таму доктар паставiў дыягназ — артроз. Раней то правая нага, то правая рука, а сёлета — i нага, i рука не дзейнiчаюць... Не магу нiчога падняць.

— А шыя не балiць?

— Не. Раней, калi многа пахаджу, два пальцы нiбы нечым пякло. Я не надавала значэння, думала, можа абутак цеснаваты. А ногi заўсёды халодныя... Летась восенню нагу адняло — ад пальцаў i вышэй. Пакалола дыклафенак, пачалiся болi ў страўнiку. Ды i сэрца ў мяне хворае...

— Тое, што я пачуў: адымаюцца рукi, мерзнуць ногi — прымушае звярнуць увагу на ваш пазваночнiк. Можа быць, у вас остэахандроз цi спандылёз: у вобласцi шыi i паяснiцы могуць быць змяненнi. Гэта i дае боль на рукi i ногi. Рука, пальцы не могуць балець самi па сабе. У вашым выпадку патрэбны масаж шыi, паяснiцы; саграванне. Калi ж дыклафенак вам не падыходзiць, трэба паспрабаваць iншыя лякарствы, якiя на страўнiк не ўздзейнiчаюць. Напрыклад, мовалiс ва ўколах. Не пашкодзяць вiтамiны: вiтус-гравiтус па адной таблетцы ў дзень, уколы вiтамiнаў В-1 i В-12: 10 уколаў аднаго i столькi ж — другога.

— З Клецкага раёна ЗАКРУТА Вольга Лаўрэнаўна тэлефануе. Года паўтара вельмi моцна балiць адна нага ў каленным суставе, другая пачала нядаўна балець у вобласцi костачкi. Калена трашчыць, скрывiла нават нагу... Калола дыклафенак, прымаю таблеткi — амаль што не дапамагае. Адны раяць мне ўколы ў суставы, другiя кажуць, што гэта непажадана... Што б параiлi мне Вы, паважаны Мiкалай Фёдаравiч?

— Калi гэта гарманальныя ўколы i сустаў не прыпухлы, то ўводзiць iх нельга.

— Нага i калена прыпухаць пачынаюць...

— Тады адзiн раз укол гiпраспана зрабiць можна. Паспрабуйце прымаць таблеткi найз.

— Я хацела б, каб вы прынялi мяне асабiста, на кансультацыю...

(Мiкалай Фёдаравiч i Вольга Лаўрэнаўна дамовiлiся аб такой кансультацыi ў Мiнскiм гарадскiм дыягнастычным цэнтры. Урач прапанаваў ёй абавязкова мець пры сабе здымкi каленных i тазасцегнавых суставаў).

— Тэлефаную з Барысава.

— Як вас завуць?

— Iлiта.

— Прыгожае i рэдкае iмя. Слухаю вас...

— Майму бацьку паставiлi дыягназ: артрыт, пераходзячы ў артроз. Урачы кажуць, што працэс можна папярэдзiць i прапiсалi лякарства алфлутоп...

— Ёсць такое лякарства. Але яно прымяняецца пры артрозе. Калi ж у бацькi артрыт i сустаў прыпухлы, то алфлутопам карыстацца нельга.

— А што вы параiце?

— Параiць складана... Вы сказалi, што дыягназ артрыт, а гэта — запаленне ў суставе, якое мае нейкую прычыну i яна невядомая. Зразумела адно, што патрэбны лякарствы, якiя змяншаюць запаленне i боль у суставах. Гэта, да прыкладу, дыклафенакавая група: дыклаберл, дыкланат, вальтарэн — iх шмат.

— А мукасат?

— Гэта пры артрозе. А ў прынцыпе трэба, каб хворага больш грунтоўна паглядзеў рэўматолаг цi вопытны тэрапеўт i ўстанавiў больш дакладны дыягназ.

— Я з Гродна, Вольга ПЯТРОВIЧ, мне 70 гадоў. Пакутую ад хваробы калена. Зрабiлi мне шмат працэдур: уводзiлi дыклафенак, дыклаберн; рабiлi праграванне, лазер, ультрагук... Былi i iншыя працэдуры. Цяпер мне прызначылi таблеткi дыкланат i ўколы мукасат. Але нiчога не дапамагае. Доктар, што рабiць?

— Па тэлефону цяжка вам што-кольвечы параiць, таму што ўсё тое, што вы рабiлi, было правiльна. Бываюць жа выпадкi, калi боль з’яўляецца пасля той цi iншай траўмы. У вас гэтага не было?

— Траўмаў не было i нiколi нiчога са свайго арганiзма я не выдаляла.

— Мяне бянтэжыць, што вас непакоiць толькi адно калена. А гэта здараецца тады, калi штосьцi дзесцi надрываецца: пашкоджаны звязкi цi менiскi... Вас артапеды цi траўматолагi глядзелi?

— Не.

— У вашай сiтуацыi варта звярнуцца да iх. Думаю, што ў Гродне вам могуць прапанаваць метад артраскрапii: праз аптычную трубку паглядзець, што робiцца ў вашым суставе...

— Дзякуй, Мiкалай Фёдаравiч!

— Турбуе Нiна Дзмiтрыеўна з Мазыра. Баляць суставы рук, пачалася iх дэфармацыя... Доўжыцца гэта ўжо гады чатыры.

— Калi вашы пальчыкi пагнула, значыць у кагосьцi ў вашым родзе было гэта таксама. Зазвычай гэта перадаецца па спадчыннасцi. Увогуле ж сiтуацыя падобная на рэўматоiдны артрыт. Чым лячыцца?

Тут прынцыпова патрэбныя дзве групы лякарстваў. Адны — якiя змяншаюць боль, гэта — дыклафенак, нiмесулiд, мовалiс... Калi ж у вас дакладна рэўматоiдны артрыт, то трэба, каб урачы прапiсалi вам метатрыксад, але гэта толькi праз рэўматолага... Гэта вельмi сур’ёзнае лякарства, i самастойна пачынаць лячыцца iм нi ў якiм разе нельга!

— Мiкалай Фёдаравiч, а з народных сродкаў лячэння што-небудзь параiце?

— Народныя сродкi? Зараз шырока выкарыстоўваюцца лiсты лопуху i капусты. Вясной — бярозавыя пупышкi. Аднак, паважаная Нiна Дзмiтрыеўна, паўтараю: калi ў вас рэўматоiдны артрыт, то лячыцца трэба ў асноўным лякарствамi.

Падрыхтаваў Анатоль МЯСНІКОЎ.

(Працяг будзе.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачоў нашай газеты адказвае доктар медыцынскiх навук, прафесар, загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта Мiкала
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика