Усе i адразу
Ларыса ЦIМОШЫК
Выстава Творы масцiтых мастакоў побач з работамi iх вучняў — выстава беларускай графiкi прадставiць работы, якiя былi створаны за апошнiя пяць гадоў.Акварэлi, гуашы, пастэлi i работы ў змешанай тэхнiцы размясцiлiся ў Рэспублiканскай мастацкай галэрэi. Беларуская графiка яшчэ i вельмi разнастайная па сваёй стылiстыцы: пейзажы рэалiстычныя i ў iмпрэсiянiстычным духу, казачныя сюжэты, нацюрморты, абстрактныя творы. Тут i вясковая лiрыка, i праўда гарадскога жыцця — што каго натхняе. Сябры Беларускага саюза мастакоў, напэўна, не ў меншай ступенi адчуваюць творчы ўздым ад таго, што на выставе можна адначасова i сябе паказаць, i на другiх паглядзець. Але гэта толькi да 5 лiстапада.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Творы масцiтых мастакоў побач з работамi iх вучняў — выстава беларускай графiкi прадставiць работы, якiя былi створаны за апошнiя пяць гадоў
|
|