Смачна есцi, «смачна» апранацца i глядзець «смачнае» кiно
Наталля ТАЛIВIНСКАЯ
прапаноўвае тыдзень iтальянскай мовы, якi пройдзе ў Беларусi
Ён прысвечаны асноўнай тэме гэтага года — «Трапеза i святы ў культуры i мове Iталii». Такiя ж тыднi праходзяць ва ўсiх краiнах свету, з якой у Iталii ёсць дыпламатычныя зносiны. Бадай што самай «смачнай» падзеяй Тыдня стане выстаўка жывапiсных палотнаў знакамiтага ў свеце дызайнера-мадэльера Кена Скота. Серыя яго работ прысвечана iтальянскай кухнi. Макарона, сыр, памiдоры, перац i наогул усе, што звязана з iтальянскай трапезай, натхнялi мастака ствараць не толькi карцiны, але i модную вопратку. Некаторыя палотны Кена Скота былi перанесены як набiўны малюнак на тканiну. I таму не здзiўляйцеся, калi пасля гэтай выставы ўбачыце на вулiцы дзяўчынку ў «кофтачцы з макаронай». 30 арыгiнальных палотнаў Кена Скота можна будзе ўбачыць у Доме Дружбы ў Мiнску (Захарава, 28) з 1 па 10 лiстапада. А ўжо напрыканцы кастрычнiка аматараў iтальянскага кiно будуць мець магчымасць паглядзець у днi Iталii бясплатна фiльмы iтальянскiх рэжысёраў Федэрыка Фелiнi, Марыя Матолi, Эторэ Скола, Сандра Нетэльбека i Паола Вiрцы. Пяць фiльмаў на iтальянскай мове так цi iнакш маюць дачыненне да iтальянскай кухнi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
прапаноўвае тыдзень iтальянскай мовы, якi пройдзе ў Беларусi |
|