Рабаўнiк «сарваў» банк у Вiцебску
Iгар ГРЫШЫН
У чацвер вечарам у Вiцебску злачынца абрабаваў аддзяленне аднаго з беларускiх банкаў.
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў аддзеле iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Вiцебскага аблвыканкама, здарэнне зафiксавана каля сямi гадзiн вечара. Невядомы мужчына, пагражаючы прадметам, падобным на пiсталет, выкраў наяўнасць — долары, еўра, рублi — у эквiваленце больш як на 15 мiльёнаў рублёў. Нягледзячы на тое, што праваахоўнiкi аператыўна прыбылi на месца здарэння пасля трывожнага сiгналу, рабаўнiку ўдалося знiкнуць. Па гэтаму факту ўзбуджана крымiнальная справа, вядзецца пошук злачынцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чацвер вечарам у Вiцебску злачынца абрабаваў аддзяленне аднаго з беларускiх банкаў |
|