Прэзiдэнт павiншаваў калектыў БДУ з 85-годдзем
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта з 85-годдзем з дня заснавання ВНУ.
У вiншаваннi, у прыватнасцi, адзначаецца, што Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт па праву з’яўляецца вядучай вышэйшай навучальнай установай у нацыянальнай сiстэме адукацыi, чый дыплом высока цэнiцца ў нашай краiне i за мяжой. У ВНУ падрыхтаваны дзесяткi тысяч квалiфiкаваных спецыялiстаў, якiя ўносяць значны ўклад у развiццё сiстэмы дзяржаўнага кiравання, эканомiкi i сацыяльнай сферы, сфармiравалiся навуковыя школы па многiх напрамках даследаванняў, створаны цудоўныя ўмовы для вучобы, работы i адпачынку. Прэзiдэнт пажадаў студэнтам, выкладчыкам i супрацоўнiкам БДУ, каб яны i ў далейшым працавалi так жа актыўна i плённа, даражылi гонарам роднай ВНУ i прымнажалi яе добрую славу. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта з 85-годдзем з дня заснавання ВНУ
|
|