Чаму зменены памер падатковых ставак?
Сяргей КУРКАЧ
Маю ўласны дом у Ратамцы Мiнскага раёна, якi атрымаў у спадчыну ад бацькоў. У свой час прапiсаў на гэтую жылую плошчу двух чалавек, якiя здымаюць у мяне ў доме пакоi. Раней плацiў падаткi за здачу пакояў у памеры 0,3 базавай велiчынi з чалавека. Зараз падаткавiкi патрабуюць плацiць у два разы больш. Чаму гэта адбылося i на падставе якiх дакументаў?
Рыгор Краўчанка, Мiнскi раён. Як паведамiлi рэдакцыi ва ўпраўленнi Мiнiстэрства па падатках i зборах па Мiнскай вобласцi, рашэннем Мiнскага абласнога Савета дэпутатаў ад 29 верасня 2006 года № 242 вызначаны новыя памеры падатковых ставак падаходнага падатку ў фiксаваных сумах. Рашэнне датычыцца памераў фiксаваных сум падаходнага падатку з даходаў фiзiчных асоб, якiя не з’яўляюцца iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, атрыманых ад здачы iншым фiзiчным асобам у арэнду (субарэнду), наём (паднаём) жылых памяшканняў, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Мiнскай вобласцi. Такiм чынам, зараз стаўка падаходнага падатку ў фiксаваных сумах за кожны здаваемы пакой у гарадах абласнога падпарадкавання складае 0,5 базавай велiчынi; у гарадах раённага падпарадкавання — 0,4 БВ; у населеных пунктах, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Нарачанскага i Мядзельскага сельсаветаў, з мая па верасень — 2,5 БВ; у Мiнскiм раёне — 0,6 БВ; у iншых населеных пунктах, за выключэннем Мiнскага раёна — 0,4 базавай велiчынi. Гэтае рашэнне пачало дзейнiчаць з 9 кастрычнiка 2006 года.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маю ўласны дом у Ратамцы Мiнскага раёна, якi атрымаў у спадчыну ад бацькоў. У свой час прапiсаў на гэтую жылую плошчу двух чалавек, якiя здымаюць у мя
|
|