21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адкуль бяруцца неспрыяльныя днi?

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Днямi ў газету патэлефанавала наша чытачка з Мiнска, якая папрасiла расказаць падрабязней пра спрыяльныя i неспрыяльныя месяцовыя днi i як iх вызначаюць. «Асабiста на мяне яны аказваюць адчувальнае ўздзеянне», — падзялiлася жанчына. Адказ дае астролаг Кацярына ФЛIКОП:

— Старажытныя цывiлiзацыi надавалi велiзарнае значэнне руху Сонца i Месяца. Для яго вывучэння нават iснавалi спецыяльныя пабудовы. Асаблiва важнымi лiчылiся наступныя днi сонечнага цыкла — вясенняе раўнадзенства, летняе сонцастаянне (самы доўгi дзень), восеньскае раўнадзенства i зiмовае сонцастаянне (самая доўгая ноч). У месяцовым цыкле самымi важнымi фазамi былi — маладзiк, поўня (месяц бачны цалкам), пачатак трэцяй фазы (бачна палова месяца, месяц убывае).

Можна заўважыць, што сонечны i месяцовы цыклы падобныя адзiн да аднаго. У кожным ёсць пэўны пачатак: для месяцовага цыкла гэта маладзiк, з якога месяц пачынае расцi, а для сонечнага — зiмовае сонцастаянне, калi назiраецца самая доўгая ноч i самы кароткi дзень. Менавiта з гэтага моманту пачынаецца павелiчэнне светлавога дня. Прынамсi, гэты дзень у многiх культурах лiчыцца днём нараджэння Героя, якi перамагае цемру i зло.

— У старажытнасцi Сонцу i Месяцу, акрамя астранамiчнага значэння, надавалi яшчэ i сiмвалiчнае...

— Гэта так. Сонца — сiмвал духоўнага пачатку ў чалавеку, яго духу. А Месяц сiмвалiзуе матэрыю, зямлю, цела чалавека i звязаныя з iм спакусы. У астралогii Месяц «адказвае» за эмацыянальны стан чалавека, яго настрой, чуллiвасць, уражлiвасць.

Летняе сонцастаянне — гэта суткi з самым працяглым светлавым днём. Сiмвалiчна гэта будзе азначаць перамогу светлых сiл. Нездарма ў народным календары на гэты дзень прыходзiлася Купалле (пасля змены стыляў усё зрушылася), а ў царкоўным — гэта дзень нараджэння Iаана Хрысцiцеля, прадцечы Iсуса Хрыста. Дзень гэты, несумненна, светлы. Чаго нельга сказаць аб поўнi. Даўно вядома, што падчас поўнi ў людзей з парушэннямi псiхiкi магчыма павышаная актывiзацыя, абвастрэнне рэакцый i сiмптомаў. Iснуюць даследаваннi, якiя пацвярджаюць, што ў гэты дзень адбываецца больш ДТЗ, сварак, спрэчак i г.д. Аднак усё не так фатальна. Проста трэба ведаць прычыны, якiя ўсё гэта абумоўлiваюць. Мы ж зробiм выснову, што сонечны i месяцовы цыклы падобныя, але нясуць розны сэнс.

— Як вылiчваюцца днi па месяцоваму календару?

— Пачаткам першага дня з’яўляецца маладзiк (новолуние), калi месяц бачны ўсяго на 0,2 працэнта. Першы дзень доўжыцца з гэтага моманту i да блiжэйшага ўсходу месяца. А затым днi адлiчваюцца ад аднаго ўсходу месяца да наступнага. Больш правiльна, канешне, гэта было б назваць месяцовымi суткамi. Заканчваецца месяцовы месяц тады, калi пачынаецца наступны маладзiк.

А зараз пяройдзем да сiмвалаў. Кожны ведае, што Сонца падчас свайго руху па небасхiлу праходзiць 12 асноўных сузор’яў, якiя астролагi называюць знакамi задыяка. Як мы памятаем, сонечны i месяцовы цыклы вельмi падобныя, таму iх можна накласцi адзiн на аднаго. Яшчэ са старажытнасцi захавалася тэндэнцыя адпаведнасцi дзён месяцовага календара i праходжання Сонцам знакаў задыяка (ад Авена да Рыбаў). Напрыклад, першы дзень месяцовага календара сiмвалiчна звязаны з першымi дванаццацю градусамi Авена. Авен — гэта знак пачатку, гатоўнасцi хутка дзейнiчаць i мыслiць. Таму лiчыцца, што ў першы месяцовы дзень добра нешта планаваць i марыць, бо гэта спрыяльны час для стваральнай думкi. А вось другi месяцовы дзень — дзень увасаблення планаў у жыццё, актыўных i хуткiх дзеянняў, праяўлення лiдарскiх якасцяў. Не буду пералiчваць усе днi, аднак звярну ўвагу — Месяц звязаны яшчэ са звыклымi бытавымi дзеяннямi, з целам чалавека, таму кожны месяцовы дзень мае наступныя характарыстыкi: сiмвал, адпаведнасць знаку задыяка, органу цела, а таксама медыцынскi i бытавы ўплыў.

— За многiя стагоддзi i знакi задыяка, i месяцовы каляндар «абраслi» рознымi прыкметамi i забабонамi.

— Напрыклад, шосты месяцовы дзень — гэта дзень атрымання хараства, любовi. Яго сiмвал — журавель (птушка). У старажытнасцi ў гэты дзень гадалi па аблоках: калi неба яснае цi цалкам схавана аблокамi, значыць, свет пазбаўлены гармонii. Лiчылася добрым убачыць аблокi, пачуць меладычны звон.

— Раскажыце пра неспрыяльныя месяцовыя днi.

— Кожны з iх мае свой нумар у месяцовым календары i сваё значэнне. Гэтыя днi — 4, 9, 15, 18, 19, 23, 26, 29. Некаторыя з гэтых дзён атрымалi назву «сатанiнскiх», iх лiчаць неспрыяльнымi ўсе астролагi. Iншыя з’яўляюцца днямi перарасходу энергii, дарэмнай траты сiл. Трэцiя проста цяжка пераносяцца эмацыянальна i фiзiчна. Варта адзначыць, што неспрыяльныя днi ў першую чаргу адбiваюцца на эмацыянальным стане i самаадчуваннi. Неабходна быць больш уважлiвымi да сябе ў такiя днi, не дапускаць дрэнных думак, сумнага настрою, нервовасцi, бо гэта з вялiкай верагоднасцю можа паўплываць на здароўе.

— Для прыкладу прывядзiце апiсанне некалькiх неспрыяльных дзён.

— Скажам, 9-ы месяцовы дзень. Ён лiчыцца небяспечным, «сатанiнскiм». Гэта час iлюзiй, падманаў, спакус, атручэнняў. Могуць узнiкнуць дрэнныя пакутлiвыя сны, якiм не варта давяраць. Усе добрыя пачынаннi можа скасаваць ганарлiвасць. Разгледзiм 15-ы месяцовы дзень, на якi прыпадае поўня. Гэта дзень падманаў, iлюзiй, калi чалавек хутчэй за ўсё паддаецца спакусам, слабасцям. Павышаецца раздражняльнасць, нервовасць, чалавеку цяжка кантраляваць свае эмоцыi i ўчынкi. У гэты дзень рэкамендавана захоўваць спакой, унутраную раўнавагу, валоданне сабой. Прынамсi, у гэтым лiстападзе поўня прыпадае на 5-е чысло, а маладзiк на 21-е (у 00.15).

— Назавiце, калi ласка, неспрыяльныя днi ў лiстападзе.

— Гэта 5—6, 9—10, 14, 17, 20, 23, 28 (з 13 гадзiн), 29 (да 14 гадзiн).

Гутарыла Iнга МIНДАЛЁВА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi ў газету патэлефанавала наша чытачка з Мiнска, якая папрасiла расказаць падрабязней пра спрыяльныя i неспрыяльныя месяцовыя днi i як iх вызначаю
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика