21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Лiтоўскiх спецслужбах прысвоiлi грошы, выдаткаваныя на рэвалюцыю ў Беларусi?

Канфлiкт памiж спецслужбамi Лiтвы i сеймам рэспублiкi пагражае ператварыцца ў гучны скандал, у якiм можа аказацца замешаны прэзiдэнт краiны. Камень спатыкнення — неправамернае расходаванне мiльёнаў долараў, выдаткаваных кангрэсам ЗША на «каляровую рэвалюцыю» ў Беларусi, паведамляе «Коммерсантъ» са спасылкай на лiтоўскую газету Laisvas Iaikrastis.

Як паведамляюць лiтоўскiя СМI, сейм зацiкавiўся сiтуацыяй у дэпартаменце дзяржбяспекi (ДДБ) яшчэ ў вераснi, пасля таго як 23 жнiўня ў Беларусi пры туманных абставiнах загiнуў кадравы супрацоўнiк дэпартамента i па сумяшчальнiцтву работнiк генконсульства ў Гродне Вiтаўтас Пацюнас. Ён выпаў з акна гасцiнiцы «Iнтурыст» у Брэсце. Адна з альтэрнатыўных версiй надзвычайнага здарэння выклiкала гучны скандал i падштурхнула сейм заняцца расследаваннем дзейнасцi ДДБ. Яе агучыла лiтоўская газета Laisvas Iaikrastis, якая правяла ўласнае расследаванне гiбелi афiцэра спецслужбаў. Паводле iнфармацыi газеты, Вiтаўтаса Пацюнаса або атруцiлi, або аглушылi ўдарам па галаве i толькi потым выкiнулi праз акно. Журналiсты высветлiлi i магчымыя матывы забойства. Паводле iнфармацыi газеты, спадар Пацюнас па ўласнай iнiцыятыве i без узгаднення з кiраўнiцтвам ДДБ пачаў расследаванне расходавання 420 мiльёнаў долараў, якiя па некаторай iнфармацыi кангрэс ЗША выдаткаваў на звяржэнне дзеючай улады ў Беларусi. Значная частка гэтых сродкаў пераводзiлася ў Лiтву, адкуль, i ўжо наяўнымi, з кур’ерам дастаўлялася ў Мiнск. Як напiсала Laisvas Iaikrastis, Пацюнасу ўдалося высветлiць, што значная частка сродкаў, выдаткаваных на «дэмакратызацыю» нашай краiны, «засвойвалася» высокапастаўленымi чынамi з ДДБ. А незадоўга да сваёй смерцi спадар Пацюнас сустракаўся з паслом ЗША ў Мiнску Джорджам Кролам i атрымаў ад яго нейкую важную iнфармацыю.

Пра выкрыццi журналiстаў стала вядома спецслужбам. Галоўнага рэдактара i выдаўца Laisvas Iaikrastis Аўрымаса Дрыжуса затрымалi супрацоўнiкi ДДБ, а нумар газеты быў арыштаваны. Праўда, гэта не перашкодзiла сенсацыйнай iнфармацыi патрапiць у iншыя СМI. У сейме зацiкавiлiся, чаму гэта спецслужба так актыўна стараецца папярэдзiць абнародаванне кампраметуючых яе матэрыялаў i прыступiлi да расследавання сiтуацыi ўнутры ДДБ.

А нядаўна адбыўся гучны канфлiкт памiж лiтоўскiмi парламентарыямi i «чэкiстамi», у якi аказаўся ўцягнутым i прэзiдэнт краiны Валдас Адамкус. Кiраўнiк дзяржавы выступiў катэгарычна супраць таго, каб сейм ствараў для расследавання дзейнасцi ДДБ спецыяльную камiсiю. Тым самым прэзiдэнт падтрымаў пазiцыю шэфа спецслужбаў, якi настойваў, каб расследаванне праводзiлася толькi ў закрытым рэжыме. Дабiўшыся закрытага расследавання, кiраўнiк ДДБ фактычна перастаў супрацоўнiчаць i з парламенцкiм камiтэтам па бяспецы. У прыватнасцi, ён адмовiўся прадаставiць запрошаныя парламентарыямi звесткi. Замест гэтага шэф ДДБ звярнуўся з пiсьмамi да прэзiдэнта, прэм’ера i спiкера, у якiх растлумачыў сваю адмову тым, што па-першае, запатрабаваная парламентарыямi iнфармацыя носiць «незавершаны характар», а па-другое, у ёй узгадваюцца iмёны «першых асоб краiны».

Напрыканцы мiнулага тыдня сейм Лiтвы звярнуўся да прэзiдэнта з патрабаваннем зняць кiраўнiка спецслужбаў з пасады. Калi Валдас Адамкус задаволiць патрабаванне дэпутатаў, зацяжны скандал пагражае абярнуцца гучнымi выкрыццямі i адстаўкамi.

ПЕНТАГОН «ЗГУБIЎ» У IРАКУ ТЫСЯЧЫ АДЗIНАК ЗБРОI

Акрамя таго, як паведамляе The NY Times са спасылкай на вынiкi федэральнага расследавання, не былi належным чынам наладжаны пастаўкi запчастак i нават iнструкцый да ўзораў узбраенняў.

У справаздачы, якая была падрыхтавана генеральным iнспектарам камiсii па рэканструкцыi Iрака, гаворыцца, што ваенныя нават не знайшлі час скласцi каталог серыйных нумароў стралковай зброi, якая паступала ў Iрак.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Лiтоўскiх спецслужбах прысвоiлi грошы, выдаткаваныя на рэвалюцыю ў Беларусi?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика