21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Попыт знiзiўся i цана стабiлiзавалася

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

Арэнда жылля

Як паведамляла «Звязда» раней, у жнiўнi—вераснi на другасным рынку сталiчнага жылля адчуваўся моцны скачок павелiчэння попыту на арэнду жылля. Ажыятажны попыт на сталiчнае жыллё назiраўся тады з боку студэнтаў першага года навучання, бо менавiта сёлета ў ВНУ Мiнска паступiла рэкордная колькасць студэнтаў, а месцаў у iнтэрнатах на ўсiх не хапае.

Зараз ужо амаль ўсе студэнты вырашылi свае жыллёвыя пытаннi, таму ажыятажны попыт на рынку арэнды знiк, як з’ява, у сталiцы даволi хутка. Пасля гэтага i цэны на арэнду знiзiлiся, але не да мiнулага ўзроўню. Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» начальнiк аддзела арэнды агенцтва нерухомасцi «Час пiк» Сяргей Кадол, за апошнiя тры тыднi цана арэнды невялiкiх папулярных кватэр знiзiлася прыкладна на 15—20 долараў.

Так, зараз мiнiмальны кошт арэнды аднапакаёвых кватэр у не лепшых дамах Заводскага раёна i Шабанах знiзiўся да 150 долараў. У Малiнаўцы, Чыжоўцы i Серабранцы невялiкiя кватэры прапануюцца сама меней за 160—170 долараў у месяц. На тэрыторыi Уручча сёння магчыма адшукаць пад арэнду толькi добрыя па якасцi аднапакаёўкi, якiя здаюць прыкладна за 200 долараў. У цэнтры сталiцы, галоўным чынам, арэндай жылля гаспадары кватэр займаюцца ўжо на паўпрафесiйнай аснове. Нават маленькiя па плошчы аднапакаёвыя кватэры ў «хрушчоўках» i «сталiнках» прапануюцца ў добрым стане пасля папярэдняга якаснага рамонту. Каштуе такое маленькае жыллё не менш як 250—350 долараў.

У «слабенькiх» мiкрараёнах, якiмi лiчацца Шабаны i Заводскi раён, двухпакаёвыя кватэры засталiся амаль на ранейшым цэнавым узроўнi — 180—200 USD плюс аплата камунальных плацяжоў. У Чыжоўцы «двушкi» пачынаюцца толькi са 190 долараў. У iншых спальных раёнах мiнiмальны кошт арэнды двухпакаёвых кватэр пачынаецца з 220 долараў плюс квартплата. Iснуюць у гэтых рэгiёнах i значна даражэйшыя кватэры. Гэта не азначае, што прапануемае жыллё адпавядае якасцi класа «экстра-люкс». Эксперт нашага выдання адзначае, што цэнавы ўзровень моцна залежыць ад актыўнасцi i iнфармаванасцi гаспадароў жылля. Калi людзi здаюць «лiшнюю» жылплошчу i працягваюць працаваць i зарабляць, гэта адно. А вось калi гаспадары жывуць з даходаў, атрыманых на арэндзе, то такiя людзi будуць шукаць клiентаў больш працяглы час, каб здаць кватэру даражэй.

Мiж iншым, кошт арэнды двухпакаёвых кватэр у цэнтры Мiнска вагаецца ўжо ад 300 да 500 долараў. Двухпакаёвыя кватэры павялiчанай плошчы, пераробленыя сучаснай планiроўкай пад еўрастандарт з мэбляй i бытавой тэхнiкай прапануецца салiдным клiентам па 600—800 долараў.

Сяргей Кадол заўважыў, што трохпакаёвыя кватэры, як, мiж iншым, i чатырохпакаёвыя стандартнай невялiкай плошчы звычайных спажывецкiх якасцяў, здаюцца кватарантам амаль па адпаведнаму цэннiку крыху большых па плошчы двухпакаёвых кватэр, цi на 15—30 долараў даражэй. Шматпакаёвыя кватэры амаль ва ўсiх раёнах сталiцы каштуюць ад 250 долараў i даражэй. Нейкага стабiльнага попыту на такое жыллё сёння не iснуе. Выключэнне складаюць толькi VIP-клiенты. Адно буйнейшае агенцтва нерухомасцi сёлета летам здало самае дарагое жыллё (двухузроўневая пяцiпакаёвая кватэра) коштам 4,5 тысячы долараў у месяц. Арандатарам было адно замежнае дыпламатычнае прадстаўнiцтва, якое здымае жыллё для сваiх работнiкаў.

Спецыялiсты агенцтваў нерухомасцi зараз адзначаюць яшчэ адну новую з’яву на рынку арэнды жылля. Амаль усе iншагароднiя студэнты адшукалi сабе жыллё ў жнiўнi—вераснi. Аднак пэўная колькасць «гарачых» галоў студэнтаў першага года не зусiм спакойна перажылi момант поўнай свабоды ад апекi бацькоў. Больш таго, асобныя студэнты «залiвалi» гаспадарам жылля аб тым, што ў кватэры будзе жыць маладая сям’я. Суседзi ў гэтым выпадку заўсёды даволi хутка раскрываюць вочы ўласнiкам жылля. Высяленне «буйных» студэнтаў-першакурснiкаў у пачатку кастрычнiка нават мела кароткачасовы масавы характар.

Частка гэтых неспакойных студэнтаў з доўгiм бацькоўскiм рублём зноў адшукала сабе ўжо даражэйшыя кватэры з «беспраблемнымi» гаспадарамi. Другая, большая частка гора-кватарантаў, пачала актыўна шукаць пакоi.

Зараз у сталiцы самыя танныя пакоi каштуюць ад 50 долараў. Пакой у цэнтры з мэбляй i халадзiльнiкам каштуе 100 i больш долараў. Студэнты з маленькiм грашовым забеспячэннем здымаюць пакой на дваiх. Гаспадары жылля аддаюць перавагу ў гэтым выпадку дзвюм дзяўчынам без шкодных звычак. Студэнтам-хлопцам тут крыху складаней, але адшукваюць варыянты i яны. Кожны кватарант у гэтым выпадку плацiць па 25 долараў за палову пакоя. Калi пакоi прапануюцца танней, чым 50 долараў, тады кватарант можа мець з гаспадаром пэўныя праблемы, бо ў гэтым выпадку ўласнiкамi жылля з’яўляюцца беспрацоўныя аматары алкагольных кампанiй.

Ацэньваючы агульную сiтуацыю на рынку арэнды жылля, Сяргей Кадол падкрэслiў, што пачынаючы з трэцяй дэкады кастрычнiка агульная колькасць прапануемых кватарантам кватэр паменшылася недзе ўжо на 30—40 працэнтаў. Калi раней агенцтвы атрымлiвалi ад гаспадароў 20—30 новых варыянтаў у дзень, то зараз толькi 7—8 прапаноў. Разам з тым попыт на маленькiя танныя кватэры застаецца зараз на высокiм узроўнi.

Паводле iнфармацыi экспертаў рынку арэнды жылля, сёння каля 40 працэнтаў гаспадароў жылля здаюць свае кватэры без улiку аплаты камунальных паслуг, а вось 60 працэнтаў здзелак заключаюцца з кватарантамi, якiя павiнны самастойна аплачваць квартплату. З пачаткам ацяпляльнага сезона частка гаспадароў жылля, якая плацiць «камуналку» самастойна, можа пачаць павялiчваць плату за жыллё з кватарантаў.

Ёсць для бескватэрных студэнтаў i добрая навiна. Сталiчнае агенцтва нерухомасцi «Час пiк» iнфармацыю па арэндзе асобных пакояў прапануе сваiм клiентам бясплатна. Для гэтага створаны партал у Iнтэрнэце па адрасу www.kvartirant.by.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамляла «Звязда» раней, у жнiўнi—вераснi на другасным рынку сталiчнага жылля адчуваўся моцны скачок павелiчэння попыту на арэнду жылля
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика