ГТФ «Нёман»: ёсць мiльярдная кантрактная цыгарэта
Гэтымi днямi на РУП «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» адбылася, можна сказаць, знакавая падзея — з канвеера прадпрыемства сышла мiльярдная цыгарэта па кантрактнай вытворчасцi з замежным прадпрыемствам «Брыцiш Амерыкан Табако».
Як вядома, дзве мiжнародныя маркi БАТа — Alliance i Viceroy, якiя асвоены на ГТФ за даволi кароткi тэрмiн, змаглi заняць трывалыя пазiцыi на беларускiм тытунёвым рынку. На сустрэчы з журналiстамi, прысвечанай «юбiлейнай» цыгарэце, генеральны дырэктар РУП «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» Юрый Чарнышоў i дырэктар ЗП «Брыцiш Амерыкан Табако Трэйдынг Компанi» Эдуард Грамовiч выказалi задаволенасць сумесным супрацоўнiцтвам, наладжаным яшчэ ў лiпенi мiнулага года. Паводле слоў кiраўнiка БАТа, сёння з поўнай упэўненасцю можна сцвярджаць, што большая частка задач, пастаўленых кампанiяй па кантрактнай вытворчасцi з ГТФ «Нёман» на бягучы перыяд, выкананая. Дзякуючы эфектыўнаму ўзаемадзеянню прадпрыемстваў, падкрэслiў Эдуард Аляксандравiч, быў дасягнуты шэраг унiкальных вытворчых вынiкаў для айчыннага тытунёвага рынку. Упэўнены, заключыў выступоўца, што накоплены за час сумеснай работы вопыт дасць магчымасць казаць аб рэалiзацыi новых, больш складаных праектаў. Адзiн з iх — гэта выпуск у блiжэйшы час i зноў жа ў рамках дзяржаўнай палiтыкi iмпартазамяшчэння новых вядомых марак цыгарэт больш высокага цэнавага ўзроўню. А для гэтага, адзначыў гендырэктар гродзенскай «табачкi» Юрый Чарнышоў, прадпрыемства збiраецца закупляць новае абсталяванне. Хоць, як сведчаць лiчбы, i на цяперашнiм РУП «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» за апошнi год-паўтара зрабiла значны крок наперад. Па вынiках работы за студзень—верасень 2006 года на прадпрыемстве выпушчана 7,2 мiльярда цыгарэт, што склала 181 працэнт да аналагiчнага перыяду мiнулага года. Увогуле з найбольш важных фактаў, якiх на прэс-канферэнцыi прыводзiлася шмат, варта адзначыць, што РУП ГТФ «Нёман» планава гасiць узятыя ў дзяржавы яшчэ да прыходу цяперашняга кiраўнiка крэдыты i працэнты па iх. На заводзе, якi не працуе на склад, за апошнi час у два разы вырасла зарплата. А ў святле апошнiх дзяржаўных даручэнняў на ГТФ плануецца наладзiць сумесную работу па выпуску высакаякасных цыгарэт сусветных брэндаў яшчэ з адной-дзвюма замежнымi кампанiямi. Праўда, гэта нi ў якiм разе не азначае нейкай абмежаванасцi работы з ЗП «Брыцiш Амерыкан Табако», агульны аб’ём продажаў якой за першыя 8 месяцаў гэтага года склаў 1 мiльярд цыгарэт. Варта адзначыць i тое, што кампанiя ўпэўнена ўтрымлiвае лiдарства на беларускiм рынку ў прэмiум-сегменце, забяспечваючы тым самым пастаянны высокi прыбытак дзяржаве. Толькi за першыя шэсць месяцаў 2006 года фiрма пералiчыла ў дзяржбюджэт звыш 24 мiльёнаў рублёў у выглядзе падаткаў i збораў. I гэта не мяжа. Асаблiва ўлiчваючы той факт, што на другую палову 2007 года заплаваны выпуск 2-мiльярднай кантрактнай цыгарэты на Гродзенскай тытунёвай фабрыцы «Нёман». Кар. «Звязды».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтымi днямi на РУП «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» адбылася, можна сказаць, знакавая падзея — з канвеера прадпрыемства сышла мiльярдная цыгарэ |
|