Лiсы шалеюць
У мястэчка Сноў Нясвiжскага раёна сярод белага дня забегла лiсiца i пачала ў аднаго гаспадара душыць курыцу, а калi мужчына пайшоў на рыжую, то тая паспрабавала кiнуцца на яго.
Забiтая лiса аказалася шалёнай. Аналагiчная сiтуацыя здарылася i ў вёсцы Ступiчава Камянецкага раёна. Там ужо двое мужчын з вiламi атакавалi шалёную лiсу. Па Брэсцкай вобласцi сёлета ўжо зарэгiстраваны 73 выпадкi шаленства жывёлы. I абсалютнае першынство тут у лiс. ЗАПАТРАБАВАНЫ I ГАРШЧКI На мяжы з Украiнай былi затрыманы двое жыхароў Брэстчыны, якiя везлi на возе 168 керамiчных гаршчкоў. Вядома ж, кантрабанду iмкнулiся правезцi лясной дарогай мiма пагранзаставы. Як бачым, ва Украiне беларуская керамiка ў цане. ГРЫБНЫ ГОД Сёлета кааператары Iвацэвiцкага раёна нарыхтавалi 14 тон баравiкоў, а гэта ў дзесяць разоў больш, чым у мiнулым годзе. Замарожаныя баравiкi адпраўлены за межы Беларусi — у Швецыю i Аўстрыю. Сымон СВIСТУНОВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мястэчка Сноў Нясвiжскага раёна сярод белага дня забегла лiсiца i пачала ў аднаго гаспадара душыць курыцу, а калi мужчына пайшоў на рыжую, то тая па
|
|