БПМ знiжаецца, «дзiцячыя» — пакуль не?
Сяргей ГРЫБ
Як стала вядома «Звяздзе», Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны мае намер выступiць з прапановай аб захаваннi памераў новых дапамог па догляду дзяцей на ўзроўнi кастрычнiка.
Згодна з заканадаўствам, падставай для штоквартальнага павышэння дзiцячых дапамог з’яўляецца рост «сярэдняга» бюджэту пражытачнага мiнiмуму. Аднак на гэты раз у сувязi з сезоннымi ваганнямi цэн на сельгаспрадукцыю новы БПМ у цэнах верасня наадварот крыху зменшыўся. Па логiцы, падобная акалiчнасць павiнна была прывесцi да пэўнага знiжэння памераў дапамог па догляду дзяцей з 1 лiстапада. Разам з тым, як паведамiла кансультант аддзела народанасельнiцтва, гендэрнай i сямейнай палiтыкi Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Аляксандра Лiсоўская, мiнiстэрства раiць захаваць «дзiцячыя» ў лiстападзе ў памеры кастрычнiцкiх. Адначасова ў блiжэйшы час будзе зроблена спроба «замацаваць» гэту параду на ўзроўнi нарматыўных актаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як стала вядома «Звяздзе», Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны мае намер выступiць з прапановай аб захаваннi памераў новых дапамог па догляду дзяц |
|