Дзе ўлiк, там пераплату не схаваеш
Сяргей ГРЫБ
У сталiцы выяўлена 9017 пенсiянераў з высокiм каэфiцыентам заробку, якiя працавалi i адначасова атрымлiвалi пенсiю ў поўным аб’ёме, — аб гэтым паведамiў начальнiк Мiн-скага гарадскога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiхаiл Пятрушын.
Варта нагадаць, што пры разлiку пенсiй працуючым пенсiянерам «працуе» максiмальны каэфiцынет 1,3. Калi ж каэфiцыент атрымлiваецца большым i пенсiянер уладкоўваецца на сталае месца, то ён абавязаны паведамiць аб гэтым ва ўпраўленне па працы i сацыяльнай абароне. У адваротным выпадку давядзецца сутыкнуцца з «пераплатай» пенсii, i гэтыя сумы неабходна будзе вярнуць. Прычым, заўважыў Мiхаiл Пятрушын, своеасаблiвую «падказку» аб такiх фактах даюць даныя iндывiдуальнага персанiфiкаванага ўлiку сродкаў сацыяльнага страхавання. Дарэчы, дзякуючы таму ж персанiфiкаванаму ўлiку, былi выяўлены i iншыя парушэннi заканадаўства. У прыватнасцi, такiм чынам стала вядома, што звыш 60 беспрацоўных змаглi знайсцi сабе сталае месца, аднак пры гэтым працягвалi атрымлiваць дапамогу. А 15 жыхароў сталiцы атрымлiвалi дапамогу па догляду дзiцяцi адначасова ў двух наймальнiкаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталiцы выяўлена 9017 пенсiянераў з высокiм каэфiцыентам заробку, якiя працавалi i адначасова атрымлiвалi пенсiю ў поўным аб’ёме
|
|