21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Медыцынская дапамога. Пытаннi i адказы

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

На пытаннi чытачоў «Звязды» адказвае начальнiк упраўлення арганiзацыi медыцынскай дапамогi Мiнiстэрства аховы здароўя Аляксандр Кiрылавiч Цыбiн

(Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 18, 20, 24 і 26 кастрычніка).

Станiслаў Пятровiч Захараў, Пiнскi раён:

— Якi iснуе парадак наконт таго, каб пацыенту з райцэнтра можна было б звярнуцца па дапамогу да патрэбнага спецыялiста ў Мiнск?

— Схема дзеянняў вызначана пастановай Мiнiстэрства аховы здароўя ад 2 лiстапада 2005 года «Аб парадку iнфармавання насельнiцтва аб аказаннi медыцынскай дапамогi ў арганiзацыях аховы здароўя i аб парадку накiравання на абследаванне i лячэнне». Медыцынская дапамога звычайна аказваецца па месцы жыхарства. Аднак пацыенты маюць права звярнуцца на гэты конт у любую арганiзацыю аховы здароўя. Накiраванне хворых на абследаванне i лячэнне ў спецыялiзаваныя медыцынскiя ўстановы рэспублiканскага ўзроўню робiцца ўчастковымi ўрачамi, калi няма магчымасцi дыягностыкi i лячэння мяркуемага захворвання ў арганiзацыях, што аказваюць першасную медыка-санiтарную дапамогу. Такiм правам валодаюць кiраўнiкi арганiзацый аховы здароўя i iх намеснiкi, галоўныя спецыялiсты (штатныя i пазаштатныя), якiя курыруюць пытаннi аказання лячэбна-прафiлактычнай дапамогi насельнiцтву, начальнiкi аддзелаў аказання лячэбна-прафiлактычнай дапамогi насельнiцтву ўпраўленняў абласных выканкамаў i камiтэта па ахове здароўя Мiнскага гарвыканкама, а таксама кiраўнiкi названых рэгiянальных падраздзяленняў i iх намеснiкi, якiя вядуць адпаведныя пытаннi. Тасама накiраванне ажыццяўляецца штатнымi i пазаштатнымi галоўнымi спецыялiстамi Мiнiстэрства аховы здароўя, якiя курыруюць пытаннi аказання лячэбна-прафiлактычнай дапамогi насельнiцтву, начальнiкамi аддзелаў i ўпраўленняў, мiнiстрам i яго намеснiкамi. Гэта агульная практыка, якая iснуе зараз.

Падставай для накiравання хворых на абследаванне i лячэнне ў медыцынскiя ўстановы рэспублiканскага падпарадкавання з’яўляюцца адсутнасць магчымасцi для дыягностыкi i лячэння мяркуемага захворвання ў арганiзацыях аховы здароўя на абласным i гарадскiм (калi гэта датычыцца Мiнска) узроўнi, неабходнасць удакладнення дыягназу ў складаных выпадках, адсутнасць эфекту ад тых метадаў лячэння, што прымяняюцца, а таксама патрэба ў выкарыстаннi высокатэхналагiчных метадаў дыягностыкi i лячэння. Таму для таго, каб дакладна вырашыць пытанне вашага накiравання на кансультацыю, перш за ўсё неабходна звярнуцца ў арганiзацыю аховы здароўя па месцы жыхарства. Там усё растлумачаць i дапамогуць.

Алена Прановiч, Старадарожскi раён:

— Цi рэалiзуецца зараз на справе палажэнне аб роўнасцi правоў грамадзян Беларусi i Расii па аказанню медыцынскай дапамогi? На якiя паслугi гэта распаўсюджваецца, на якiх умовах iх атрымлiваюць пацыенты абодвух бакоў?

— Мiжурадавае пагадненне памiж Беларуссю i Расiяй аб парадку аказання медыцынскай дапамогi грамадзянам Рэспублiкi Беларусь ва ўстановах аховы здароўя Расiйскай Федэрацыi i грамадзянам Расiйскай Федэрацыi ва ўстановах аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь было падпiсана 24 студзеня 2006 года. 19 лiпеня Прэзiдэнт Беларусi падпiсаў адпаведны закон аб ратыфiкацыi гэтага пагаднення. Ён быў прыняты Палатай прадстаўнiкоў i адобраны Саветам Рэспублiкi. У адпаведнасцi з пагадненнем павiнны забяспечвацца роўныя правы грамадзян абедзвюх дзяржаў на атрыманне медыцынскай дапамогi, уключаючы бясплатнае планавае лячэнне ў дзяржаўных i мунiцыпальных установах аховы здароўя. Да прыкладу, такiм правам аднолькава могуць карыстацца Героi Савецкага Саюза i кавалеры ордэна Славы трох ступеняў з лiку грамадзян Беларусi i Расii. Грамадзяне, якiя часова знаходзяцца альбо часова пражываюць на тэрыторыi другой дзяржавы, маюць права на атрыманне бясплатнай хуткай медыцынскай дапамогi i дапамогi падчас узнiкнення ў iх захворванняў, якiя ўяўляюць небяспеку для навакольных. А вось планавая медыцынская дапамога для дадзенай катэгорыi будзе аказвацца на платнай аснове. Таксама пагадненнем забяспечваюцца роўныя правы на аказанне медыцынскай дапамогi ў дзяржаўных i мунiцыпальных установах аховы здароўя Расiйскай Федэрацыi i Рэспублiкi Беларусь грамадзянам абедзвюх краiн, якiя часова знаходзяцца на тэрыторыi другой дзяржавы i працуюць там ва ўстановах (арганiзацыях) па працоўнаму дагавору.

Вызначана, што пагадненне ўступае ў сiлу з даты апошняга пiсьмовага паведамлення аб выкананнi бакамi адпаведных унутрыдзяржаўных працэдур. Такiм чынам, для таго каб дакумент пачаў дзейнiчаць, неабходна яго ратыфiкацыя Расiйскай Федэрацыяй.

Iгар Мiкалаевiч Варанько, г. Мiнск:

— Iснуе пэўны грашовы стандарт у медыцыне — па-мойму больш чым 100 долараў на чалавека ў год. Што гэта за лiчбы, цi магу я прэтэндаваць на тое, каб мне на такую суму аказвалi адпаведныя паслугi?

— Сiстэма планавання i фiнансавання расходаў на ахову здароўя на аснове нарматываў забяспечанасцi ў разлiку на аднаго жыхара ў Беларусi была ўведзена з 2002 года. Устанаўлiваюцца сярэднерэспублiканскi i рэгiянальны нарматывы. Яны выконваюць функцыi аднаго з асноўных сацыяльных стандартаў у галiне аховы здароўя i з’яўляюцца мiнiмальнымi для забеспячэння дзяржаўных гарантый аказання грамадзянам бясплатнай медыцынскай дапамогi. Сярэднерэспублiканскi мiнiмальны нарматыў бюджэтнай забяспечанасцi расходаў на 2006 год (з улiкам сродкаў на лiквiдацыю наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС) вызначаны ў памеры 343 531 рубля. А па Магiлёўскай вобласцi гэты паказчык складае 286 238 рублёў.

Механiзм планавання i фiнансавання арганiзацый аховы здароўя ў разлiку на аднаго жыхара з’яўляецца найбольш аптымальным i дае магчымасць кожнаму пацыенту атрымлiваць медыцынскую дапамогу ў поўным аб’ёме, незалежна ад ступенi развiцця адпаведнай iнфраструктуры рэгiёна. Такая сiстэма спрыяе рэалiзацыi прынцыпу сацыяльнай справядлiвасцi падчас прадастаўлення дапамогi. Такiм чынам, ствараюцца пэўныя ўмовы для выраўноўвання iнфраструктуры аховы здароўя ў розных рэгiёнах, а таксама для эфектыўнага i рацыянальнага выкарыстоўвання сродкаў.

Леанiд Прохараў, Шклоўскi раён:

— Звярнуўся ў раённую бальнiцу, паколькi моцна балела ў баку. Там раней мне грыжу аперыравалi. Пасля агляду мяне ўрач адправiў дадому — маўляў, будзем лячыць калi «вылезе». Цi справядлiвае такое рашэнне?

— Канешне, нельга так вырашаць пытанне. Iснуюць розныя варыянты для таго, каб вам квалiфiкавана дапамагчы. Напрыклад, лячэнне з прымяненнем новых тэхналогiй магчыма ў Магiлёўскай бальнiцы хуткай дапамогi або ў дзесятай сталiчнай клiнiчнай бальнiцы.

Алесь Пятровiч Калядка, г. Мiнск:

— Цi ёсць магчымасць пацыенту прайсцi поўнае медыцынскае абследаванне? На якой аснове? Калi звярнуўся з гэтым пытаннем да свайго ўчастковага ўрача, то не атрымаў якога-небудзь канкрэтнага адказу...

— Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь маюць права на аказанне медыцынскай дапамогi ў дзяржаўных установах аховы здароўя на бюджэтнай аснове (гэта значыць, бясплатна) у межах адпаведных сацыяльных стандартаў. Аб’ём абследавання вызначаецца пратаколамi дыягностыкi i лячэння адпаведнага захворвання. Па жаданню пацыента на платнай аснове дадаткова могуць быць аказаны паслугi, якiя не ўваходзяць у гарантаваны аб’ём медыцынскай дапамогi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачоў «Звязды» адказвае начальнiк упраўлення арганiзацыi медыцынскай дапамогi Мiнiстэрства аховы здароўя Аляксандр Кiрылавiч Цыбiн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика