Мiхаiл Фiнберг i Уладзiмiр Гасцюхiн вылучаны саiскальнiкамi Прэмii Саюзнай дзяржавы ў галiне лiтарат
Уладзя ТАЦЦЯНЧЫК
Аб гэтым паведамiў на ўчарашняй прэс-канферэнцыi першы намеснiк мiнiстра культуры Беларусi Уладзiмiр Рылатка.
«Прэмiя Саюзнай дзяржавы з’яўляецца важным этапам у станаўленнi культурных сувязяў памiж народамi Беларусi i Расii», — адзначыў Уладзiмiр Пятровiч. Прэмii ўручаюцца з 2002 года, iх лаўрэатамi сталi 9 чалавек, у тым лiку Iван Шамякiн, Аляксей Дудараў, Мiхаiл Савiцкi, Аляксандра Пахмутава... Мiхаiл Фiнберг вылучаны саiскальнiкам Прэмii за шматгадовую плённую дзейнасць у галiне музычнага мастацтва, прапаганду беларускай i расiйскай музыкi. Ён прызнаны музыкант, дырыжор, грамадскi дзеяч, член Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Беларусi, народны артыст краiны, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii РБ, двойчы лаўрэат Спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, лаўрэат спецыяльнай прэмii Савета Мiнiстраў РБ iмя У. Мулявiна... А ўвогуле, гэты чалавек не мае патрэбы ў доўгiм прадстаўленнi нi ў Беларусi, нi ў Расii. Уладзiмiр Гасцюхiн — любiмы артыст мiльёнаў расiян i беларусаў, аматараў кiно многiх краiн свету. Ён сыграў больш як 70 галоўных роляў у фiльмах, некаторыя з якiх сталi класiкай айчыннага i сусветнага кiно: «Узыходжанне» Л. Шапiцька, «Наш браняпоезд», «Вазьму твой боль» М. Пташука, «Урга» Н. Мiхалкова, «Прыкаваны» В. Рыбарава... Уладзiмiр Гасцюхiн з’яўляецца вiцэ-прэзiдэнтам Мiжнароднага кiнафестывалю «Залаты Вiцязь»... У Расii вылучаны першы кандыдат на саiсканне Прэмii Саюзнай дзяржавы — вядомы рэжысёр i акцёр, народны артыст Расii, акадэмiк Мiжнароднай Акадэмii Тэатра, галоўны рэжысёр двух маскоўскiх тэатраў (iмя У. Маякоўскага i «Тэатра на Пакроўцы») Сяргей Арцiбашаў. Нагадаем, што прэмii Саюзнай дзяржавы ў галiне лiтаратуры i мастацтва прысуджаюцца адзiн раз у два гады ў колькасцi трох прэмiй — у суме 1250-разовага мiнiмальнага памеру аплаты працы ў Расiйскай Федэрацыi кожная (каля 30—35 тыс. долараў). Галоўны крытэрый пры адборы намiнантаў — грамадская значнасць укладу ва ўмацаванне супрацоўнiцтва памiж Расiяй i Беларуссю ў галiне культуры, лiтаратуры i мастацтва.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiхаiл Фiнберг i Уладзiмiр Гасцюхiн вылучаны саiскальнiкамi Прэмii Саюзнай дзяржавы ў галiне лiтарат Аб гэтым паведамiў на ўчарашняй прэс-канферэнцыi першы намеснiк мiнiстра культуры Беларусi Уладзiмiр Рылатка |
|