21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вершнiк на качцы — крычаўскi абярэг

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алена КАЗЛОВА

Невялiкая глiняная свiстулька ў выглядзе вершнiка на качцы, сцвярджаюць у Крычаве, пайшла ад язычнiцкiх часоў, дахрысцiянскай эры. Як i iншая цацка-«абаротнiк»: паўптушка-паўконь. Мяркуецца, што гэта абярэгi, i нашы продкi верылi, што такiя глiняныя цацкi аберагаюць чалавека ад злых духаў.

Абломкi падобных старажытных глiняных вырабаў — качак, конiкаў i iншых свiстулек — былi знойдзены пры археалагiчных раскопках на Замкавай гары ў Крычаве. Цяпер адраджаюць традыцыйную крычаўскую i падняпроўскую цацку ўдзельнiкi дзiцячай народнай студыi дэкаратыўна-прыкладной творчасцi «Свiстулька», якой кiруе народны майстар Вячаслаў Якавенка. Усходнi беларускi горад Крычаў вядомы як старажытны цэнтр ганчарства, i яшчэ ў XV стагоддзi далёка за яго межамi былi папулярныя вырабы крычаўскiх майстроў. Дзецi ў студыi «Свiстулька» далучаюцца да старажытнага майстрэства, робяць глiняныя цацкi. Тут займаюцца два дзесяткi крычаўскiх дзяцей — ад 9 да 16 гадоў. Студыя працуе больш за дзесяць гадоў, i работы крычаўскiх дзяцей з поспехам выстаўлялiся ў розных краiнах.

Напрыклад, тыповая крычаўская цацка — гэта галава каня, падобная на шахматную фiгуру. А глiняных соў рабiлi ў XVIII стагоддзi: паплечнiкам лiдара сялянскага паўстання Васiля Вашчылы быў ганчар Фёдар Сыч, якi прыдумаў ляпiць свiстулькi ў выглядзе соў i за гэта атрымаў адпаведную мянушку. З лёгкай белай глiны ў дзiцячай студыi робяць народныя музычныя iнструменты, розныя дудкi. А цацка ў выглядзе конiка — спецыяльна для малых дзяцей: зручная, без вострых вуглоў, каб не бiлася.

— Дзецi мiма нашых цацак нiколi не праходзяць, — гаворыць Вячаслаў Якавенка. — Так, цяпер усё «забiлi» пластмасавыя робаты i Барбi. I майстрам не вельмi выгадна рабiць глiняныя цацкi: яны маленькiя i танныя. Аднак мы на любым свяце ад дзесятка да паўсотнi нашых вырабаў прадаём. I заўважылi, што немаўля адразу цягнецца да глiнянай цацкi, бярэ ў рот i свiшча!

Дзецi, якiя займаюцца ў студыi, расказваюць, што цацкi трэба ляпiць толькi пры добрым настроi, iнакш нiчога не атрымаецца. I яны вераць, што сама глiна, мяккая i цёплая, — нiбы жывое рэчыва, якое супакойвае i лечыць ад хвароб.

— Крычаўская глiна — розных колераў i гатункаў, дзе нi капнi — усюды яе досыць, — расказвае кiраўнiк студыi «Свiстулька». — Мы робiм з яе цацкi паводле старажытных тэхналогiй. I адна з iх — так званая гатаваная керамiка. Пасля абпальвання цацка гатуецца ў расоле — капусным, агурочным альбо ў малацэ. Вынiк заўсёды цiкавы, але толькi з крычаўскай глiны, да здзiўлення нашых калег з iншых мясцiн, цацка атрымлiваецца ў некалькi колераў.

Сёння вырабы маладых майстроў глiны з Крычава можна набыць на святах, якiя праходзяць у Магiлёўскай вобласцi: за сiмвалiчныя грошы (некалькi тысяч рублёў) вы можаце займець арыгiнальную свiстульку альбо званочак. Яны зробленыя рукамi дзяцей, якiя вельмi ганарацца сваiм дачыненнем да сакрэтаў старых майстроў-ганчароў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Невялiкая глiняная свiстулька ў выглядзе вершнiка на качцы, сцвярджаюць у Крычаве, пайшла ад язычнiцкiх часоў, дахрысцiянскай эры
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика