Чмялi на экспарт
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Унiкальная лабараторыя па «вырабу»... чмялёў ствараецца на агракамбiнаце «Ждановiчы». У будучым годзе першая «партыя» крылатых насякомых будзе вырашчана ў штучных умовах пад назiраннем вопытных бiёлагаў.
Справа ў тым, што чмялi неабходныя для апылення раслiн. Без гэтых насякомых немагчыма вырасцiць добры ўраджай некаторых сельскагаспадарчых культур. Чмялi не толькi будуць выкарыстоўвацца для агракамбiната «Ждановiчы», але i цалкам забяспечаць патрэбы цяплiчных гаспадарак усёй краiны. Акрамя таго, як расказаў карэспандэнту газеты дырэктар прадпрыемства Рыгор Чуйко, карысныя насякомыя будуць экспартавацца ў суседнiя краiны, у прыватнасцi, Расiю. Прыбытак ад рэалiзацыi незвычайнай прадукцыi плануецца атрымаць значны. Дарэчы, у Еўропы аналагiчныя лабараторыi па вырошчванню «жывой валюты» пачалi дзейнiчаць даволi даўно. Гэты вiд бiзнэсу ва ўсiх краiнах вельмi рэнтабельны i прыбытковы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Унiкальная лабараторыя па «вырабу»... чмялёў ствараецца на агракамбiнаце «Ждановiчы». У будучым годзе першая «партыя» крылатых насякомых будзе вырашча
|
|