Званiце, за вас заплацяць
Марына БЕГУНКОВА
Па ўсёй краiне пачала дзейнiчаць новая паслуга Белтэлекама — «Зручны званок з таксафона», дзякуючы якой можна патэлефанаваць за кошт абанента, якога выклiкаеш.
Згадзiцеся, з намi хоць i не часта, але здараецца, што трэба тэрмiнова патэлефанаваць, а мабiльнiка цi грошай у кiшэнi няма. Зараз такiх сiтуацый можна не баяцца, а з таксафона (з вадкакрышталёвым экранам) смела набiраць код 8-11, паведамiць аператару нумар абанента, з якiм хочаце паразмаўляць. Аператар звяжацца з iм i спытае, цi згодзiцца той заплацiць за размову (1 хвiлiна — 150 рублёў), пасля чаго ажыццяўляецца злучэнне. Паводле слоў начальнiка ўпраўлення маркетынгу РУП «Белтэлекам» Вольгi Вiткоўскай, плануецца, што гэта паслуга будзе найбольш папулярная сярод iншагароднiх студэнтаў. А першыя вынiкi дзейнасцi новай паслугi будуць падведзены напрыканцы гэтага месяца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па ўсёй краiне пачала дзейнiчаць новая паслуга Белтэлекама — «Зручны званок з таксафона», дзякуючы якой можна патэлефанаваць за кошт абанента, якога в
|
|