21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Мiнску прайшло пасяджэнне Славянскага Парламенцкага Саюза

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

Учора ў Мiнску прайшло IV пасяджэнне Славянскага Парламенцкага Саюза. Паводле слоў беларускага дэпутата Сяргея Касцяна, на гэтым пасяджэннi дзейнасць саюза будзе «аформлена дэ-юрэ».

З арганiзацыйных пытанняў i пачалося пасяджэнне. Старшынёй Славянскага Парламенцкага Саюза быў абраны дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi Сяргей Касцян. Намеснiкамi старшынi былi выбраны прадстаўнiкi Украiны i Расii — Васiль Еўтухоў i Iрына Савельева адпаведна. За прадстаўнiкамi Беларусi (дэпутат Вадзiм Папоў), Балгарыi, Чэхii, Польшчы i Сербii былi замацаваны пяць пастаянных камiтэтаў.

Папярэднiя пасяджэннi Славянскага Парламенцкага Саюза праходзiлi ўжо даволi даўно: першае прайшло ў Празе ў 1998 годзе, другое — ў Бялградзе ў 1999-м, а трэцяе — у Маскве ў 2001 годзе. Такiм чынам, адзначыў С. Касцян, цяперашняя праца пачалася не з чыстай старонкi: «Усё гэта было дэ-факта. Нам жа давядзецца сёння дзейнасць Славянскага Парламенцкага Саюза аформiць дэ-юрэ». Робiцца гэта для таго, каб у поўнай меры ўдзельнiчаць у стварэннi i ўдасканаленнi нарматыўна-прававой базы для iнтэграцыi дзяржаў — удзельнiц Славянскага Парламенцкага Саюза ў палiтычнай, прававой, эканамiчнай, сацыяльнай, гуманiтарнай i iншых галiнах, а таксама для эфектыўнага выкарыстання матэрыяльнага i iнтэлектуальнага патэнцыялаў славянскiх краiн.

Славянскi Парламенцкi Саюз, заявiлi ўдзельнiкi пасяджэння, — арганiзацыя мiжнародная. А стаўшы мiжнародным парламенцкiм фармiраваннем, можна будзе калектыўна абараняць i прапагандаваць славянскую цывiлiзацыю, у тым лiку i ў iншых парламенцкiх структурах — ПА АБСЕ, Мiжпарламенцкiм Саюзе i iнш.

С. Касцян адзначыў, што сучасны свет перажывае складаны пераломны перыяд свайго развiцця: «сiлай зацвярджаецца iдэя, падмацаваная практычнымi агрэсiўнымi справамi, глабалiзацыi па-амерыканску, якая знiшчае шматвекавыя духоўна-маральныя традыцыi народаў i дзяржаў». Асаблiвую пагрозу, паводле яго слоў, iдэя ўсеагульнай глабалiзацыi па-амерыканску ўяўляе для славянскага свету. Пры гэтым сёння адсутнiчае сiла, якая б арганiзавана процiстаяла амерыканскаму глабалiзму. На сёння, адзначыў С. Касцян, славянскiя краiны процiпастаўленыя адна адной, знiшчаецца культура славянскiх народаў. Напрыклад, паводле яго слоў, сёння любому чалавеку зразумела, што дзяржаўнае аб’яднанне Расii, Беларусi i Украiны — справа няпростая: «гiстарычна, практычна i стратэгiчна гэтым краiнам неабходна аб’ядноўвацца, бо ў аснове ўсяго гэтага ляжыць векавая эканамiчная i культурная роднасць», аднак «насуперак базаваму адзiнству за апошнiя 15 гадоў створана надбудова рэальных i ўяўных праблем, процiпастаўленне iнтарэсаў». Таму, прапанаваў ён, неабходна сумесна ў парламентах славянскiх дзяржаў iнiцыяваць распрацоўку i прыняцце мадэльнага закона аб абароне эканамiчных, гiстарычных i культурных традыцый у славянскiх дзяржавах.

Падчас свайго выступлення С. Касцян азначыў, што Славянскi Парламенцкi Саюз павiнен стаць правобразам будучага славянскага парламента, на базе якога славянскiя дзяржавы ў перспектыве створаць яго на афiцыйным дзяржаўным узроўнi. Таксама ён заявiў, што ўдзельнiкi стварэння дэ-юрэ Славянскага Парламенцкага Саюза маюць права афiцыйна праiнфармаваць свае нацыянальныя парламенты аб яго цяперашняй працы i стварыць на мiжфракцыйнай аснове ўплывовыя дэпутацкiя групы «За славянскую ўзаемнасць». А сам Славянскi Парламенцкi Саюз павiнен на працягу 2007 года наладзiць сувязi з усiмi мiжнароднымi парламенцкiмi фармiраваннямi, каб у перспектыве ва ўсiх гэтых структурах арганiзавана абараняць iнтарэсы ўсiх славянскiх дзяржаў i народаў.

Падчас пасяджэння Славянскага Парламенцкага Саюза былі прыняты шэраг заяў i рэзалюцый, а таксама зацверджаны статут гэтай арганiзацыi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Мiнску прайшло IV пасяджэнне Славянскага Парламенцкага Саюза. Паводле слоў беларускага дэпутата Сяргея Касцяна, на гэтым пасяджэннi дзейнасць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика