21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дэпутаты сустрэлiся з прадстаўнiкамi офiса АБСЕ

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

У Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi адбылася сустрэча шэрагу дэпутатаў з прадстаўнiкамi офiса АБСЕ ў Мiнску.

Прадстаўнiкоў офiса АБСЕ цiкавiлi законапраекты, якiя будуць разглядаць дэпутаты падчас гэтай восеньскай сесii, у прыватнасцi праекты законаў аб процiдзеяннi экстрэмiзму i апытаннях грамадскай думкi. Старшыня камiсii ПП НС па правах чалавека, нацыянальных адносiнах i сродках масавай iнфармацыi Юрый Кулакоўскi адзначыў, што законапраект «Аб процiдзеяннi экстрэмiзму», якi адправiла на дапрацоўку верхняя палата парламента, хутчэй за ўсё будзе прыняты яшчэ падчас гэтай сесii. Складаней з праектам закона, якi будзе рэгуляваць апытаннi грамадскай думкi. Паводле слоў дэпутата, ёсць канцэптуальная нязгода па асобных яго палажэннях з суб’ектам заканадаўчай iнiцыятывы. Ю. Кулакоўскi таксама адзначыў, што гэты дакумент «важны i тонкi», а таму неабходна як мага паўней улiчыць iнтарэсы ўсiх бакоў. Тым не менш ён не выключыў, што напрыканцы сесii i гэты законапраект будзе разгледжаны.

Пасля заканчэння сустрэчы кiраўнiк офiса АБСЕ ў Мiнску Окi Петэрсан адзначыў, што ў офiса АБСЕ ў Мiнску заўсёды былi добрыя перспектывы ў працы з беларускiм парламентам. Паводле яго слоў, сустрэча паказала, што з боку беларускага парламента iснуе зацiкаўленасць у вывучэннi вопыту парламенцкай дзейнасцi замежных краiн, у чым офiс АБСЕ можа аказаць пэўную дапамогу. У той жа час, пэўны беларускi вопыт можа быць карысны i iншым краiнам.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi адбылася сустрэча шэрагу дэпутатаў з прадстаўнiкамi офiса АБСЕ ў Мiнску
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика