Уладзiмiр Ярмошын i Мiкалай Ананьеў назначаны адказнымi за будаўнiцтва комплексу «Мiнск-Арэна»
Кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 31 кастрычнiка назначыў адказнымi за будаўнiцтва шматфункцыянальнага спартыўнага комплексу «Мiнск-Арэна» Уладзiмiра Ярмошына, якi займаў у свой час пасаду прэм’ер-мiнiстра краiны, i Мiкалая Ананьева, якi раней быў памочнiкам прэзiдэнта па пытаннях фiзiчнай культуры, спорту i развiцця турызму.
Уладзiмiр Ярмошын будзе курыраваць агульныя пытаннi будаўнiцтва гэтага аб’екта, Мiкалай Ананьеў — выконваць абавязкi яго намеснiка. Па даручэнню прэзiдэнта яны будуць ажыццяўляць кантроль за якасцю, тэрмiнамi i аб’ёмамi будаўнiчых работ. Як раней падкрэслiваў беларускi лiдар, нельга зацягваць тэрмiны стварэння «Мiнск-Арэны», яго неабходна пабудаваць у максiмальна сцiслы перыяд часу. Пастаўлена задача ўвесцi комплекс у строй у 2009 годзе. На думку спецыялiстаў, гэта будзе адно з лепшых спартыўных збудаванняў не толькi ў СНД, але i Еўропе. Тут усё будзе прадугледжана для спаборнiцтваў самага высокага сусветнага ўзроўню. «Мiнск-Арэна» — гэта ўнiкальны спартыўны комплекс, у якiм плануецца стварыць неабходныя ўмовы для вучэбна-трэнiровачнага працэсу i правядзення спаборнiцтваў па 28 вiдах спорту, асобныя з якiх да гэтага часу не маюць неабходнай спартыўнай базы ў краiне. У «Мiнск-Арэне» можна будзе займацца акрабатыкай, бадмiнтонам, боксам, баскетболам, гандболам, барацьбой, спартыўнай i мастацкай гiмнастыкай, скачкамi на батуце, фiгурным катаннем, мiнi-футболам, тэнiсам, хакеем i iншымi вiдамi спорту. У комплексе будзе арганiзавана ўнiкальная лядовая дарожка для заняткаў канькабежным спортам у любы час года. Плануецца стварыць спецыялiзаваную базу для фiгурнага катання, а таксама веладром. У комплексе плануецца стварыць умовы i для правядзення канцэртаў айчынных i замежных артыстаў эстрады, эстрадна-цыркавых шоу. Пад будаўнiцтва адведзены ўчастак плошчай больш як 16 га ў Цэнтральным раёне беларускай сталiцы на перакрыжаваннi вулiцы Нарачанскай з праспектам Пераможцаў. У лiку асноўных аб’ектаў — шматфункцыянальная спартыўна-вiдовiшчная арэна ўмяшчальнасцю 15 тыс. гледачоў, канькабежны стадыён на 3 тыс. гледачоў i веладром з трыбунамi для 2 тыс. гледачоў. На тэрыторыi, прылеглай да вулiцы Нарачанскай, прадугледжаны месцы для ўстаноўкi гандлёвых павiльёнаў. У камунальнай зоне комплексу размесцiцца закрытая аўтастаянка на 520 аўтамабiляў, на даху якой будзе абсталявана адкрытая стаянка. Займацца спортам у «Мiнск-Арэне» змогуць не толькi спартсмены, але i ўсе жадаючыя. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 31 кастрычнiка назначыў адказнымi за будаўнiцтва шматфункцыянальнага спартыўнага комплексу «Мiнск-Арэ
|
|