Вiзiт Прэзiдэнта Беларусi ў Тэгеран стане знакавым момантам у двухбаковых сувязях
Вiзiт беларускага лiдара Аляксандра Лукашэнкi ў Iсламскую Рэспублiку Iран стане знакавым момантам у развiццi двухбаковых адносiнаў. Такi пункт гледжання выказаў у iнтэрв’ю карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Iрана ў Беларусi Абдольхамiд Фекры. Як пацвердзiлi ў прэс-службе кiраўнiка беларускай дзяржавы, вiзiт запланаваны на лiстапад.
Абдольхамiд Фекры адзначыў, што ў час паездкi кiраўнiка беларускай дзяржавы ў Тэгеран будуць абмяркоўвацца напрамкi двухбаковых кантактаў, у прыватнасцi, гандлёва-эканамiчнай тэматыкi. Кiраўнiк дыпламатычнай мiсii падкрэслiў, што ўвага бакоў будзе акцэнтавана на тым, як павялiчыць тавараабарот памiж краiнамi. У час вiзiту на вышэйшым узроўнi плануецца разгледзець i падпiсаць дакументы, накiраваныя на ўмацаванне беларуска-iранскiх мiждзяржаўных i мiжведамасных кантактаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такi пункт гледжання выказаў у iнтэрв’ю карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Iрана ў Беларусi Абдольхамiд Фекры
|
|