Прэзiдэнт павiншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага медунiверсiтэта з 85-годдзем ВНУ
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта з 85-годдзем з дня заснавання гэтай навучальнай установы.
«Ваш унiверсiтэт — старэйшая беларуская ВНУ у сферы аховы здароўя, калыска айчыннай медыцынскай навукi i адукацыi. Яна па праву заваявала прызнанне i аўтарытэт у нашай краiне i за мяжой, — адзначаецца ў вiншаваннi. — Прадаўжаючы добрыя традыцыi, ВНУ з гонарам выконвае галоўную задачу — вучыць i выхоўвае новае пакаленне ўрачоў, якiя валодаюць найноўшымi дасягненнямi сучаснай медыцыны, бязмежна адданыя сваёй прафесii, заўсёды гатовыя прыйсцi на дапамогу пацыентам». Кiраўнiк дзяржавы выказаў упэўненасць, што i ў далейшым калектыў ВНУ будзе плённа працаваць на карысць Радзiмы. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта з 85-годдзем з дня заснавання гэтай навуч |
|