21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iзраiль пагражае Лiвану новай вайной

Iзраiль можа перагледзець сваю адданасць выкананню ўмоў перамiр’я з групоўкай «Хiзбала», калi ў блiжэйшы час не спынiцца кантрабанда зброi з Сiрыi на поўдзень Лiвана.

Прэс-сакратар iзраiльскага ўрада Марк Рэгеў падкрэслiў, што спыненне паставак зброi «Хiзбале» з’яўляецца ключавым патрабаваннем рэзалюцыi 1701, якая паклала канец вайне ў Лiване. «Калi Лiван не выконвае сваю частку рэзалюцыi, то, вiдавочна, што Iзраiлю таксама давядзецца задумацца пра неабходнасць выканання ўзятых на сябе абавязацельстваў», — патлумачыў Рэгеў пазiцыю ўрада.

Заяву Рэгеў зрабiў пасля публiкацыi справаздачы назiральнiкаў ААН, у якой гаворыцца, што пастаўкi зброi «Хiзбале» не спынiлiся, а баевiкi гэтай арганiзацыi i не думаюць раззбройвацца, як тое прадугледжана рэзалюцыяй 1701.

ЗША «ПАДСТАВIЛI» РАСIЮ НА ПЕРШАЕ МЕСЦА

Намеснiк старшынi федэральнай службы па ваенна-тэхнiчнаму супрацоўнiцтву Расii Аляксандр Дзянiсаў абвергнуў нядаўна абнародаваную справаздачу Кангрэса ЗША пра тое, што Расiя заняла першае месца ў свеце за 2005 год па продажу зброi ў краiны, якiя развiваюцца.

«Я не ведаю, якой методыкай падлiкаў карысталiся ЗША, таму што ёсць i iншыя крынiцы, якiя даюць крыху iншую карцiну. Я не ведаю, навошта ЗША хочуць саступiць першае месца Расii, але паводле ўсiх аўтарытэтных крынiц, ЗША ўпэўнена лiдзiруюць, сур’ёзна апярэджваючы i Расiю, і Францыю, i iншых экспарцёраў зброi», — заявiў Дзянiсаў. Спецыялiсты мяркуюць, што падобнае скажэнне карцiны выгаднае некаторым амерыканскiм палiтыкам, якiя падтрымлiваюць антырасiйскiя настроi.

IРАН ПАЧЫНАЕ ВАЕННЫЯ МАНЕЎРЫ З ВЫКАРЫСТАННЕМ БАЛIСТЫЧНЫХ РАКЕТ

Як паведамiла iранскае камандаванне, сёння ваенiзаваныя фармiраваннi Iрана пачнуць другiя буйнейшыя ваенныя манеўры пад кодавай назвай «Вялiкi Прарок-2». У манеўрах будуць упершыню выкарыстаны балiстычныя ракеты «Шахаб-3».

Гэтыя вучэннi заклiканы «паказаць магутнасць i волю краiны абараняцца ад пагрозы», — паведамiў камандуючы корпусам Яхья Рахiм Сафавi. «Мэта манеўраў заключаецца ў абароне тэрыторыi, стратэгiчных праходаў i процiдзеяннi магчымым беспарадкам», — заявiў камандуючы.

Ракеты «Шахаб-3» маюць дальнасць палёту да 2000 кiламетраў i здольныя дасягнуць Iзраiля. Дасюль пускi гэтых ракет праводзiлiся толькi ў выпрабавальных мэтах.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iзраiль можа перагледзець сваю адданасць выкананню ўмоў перамiр’я з групоўкай «Хiзбала», калi ў блiжэйшы час не спынiцца кантрабанда зброi з Сiрыi на
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика