21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цвiнтарэй i жывакост для печанi

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Доктар адкажа

У лiпенi гэтага года ў мяне выявiлi анкалагiчную хваробу печанi. Хiмiятэрапiя не вельмi дапамагае пакуль. Што мне параiць жэньшэнявод, прафесар народнай медыцыны Iосiф Iосiфавiч Кiсялёў?

I.С. КАНАВАЛАЎ, г. Слуцк.

Пры хваробах печанi важная ашчадная дыета, якую прызначае ўрач. Прымаемая ежа павiнна ўтрымлiваць лёгказасваяльныя вугляводы, дастатковую колькасць паўнацэнных бялкоў i вiтамiнаў. Неабходна абмежаваць ужыванне тлушчаў.

Пры хваробах печанi народная медыцына прапануе наступнае.

Рэдзька карысная пры запаленнi i цырозе печанi, халецыстытах, яна стымулюе аддзяленне жоўцi i страўнiкавага сока, паляпшае страваванне. Аднак НЕ ВАРТА ўжываць рэдзьку ўнутр пры хваробах сэрца, гастрытах з павышанай кiслотнасцю, язвавай хваробе страўнiка i дванаццацiперснай кiшкi.

20 грамаў кораня пырнiку паўзучага, 10 грамаў лiсця крапiвы, 20 грамаў пладоў шыпшыны змяшаць. Адну сталовую лыжку сумесi залiць шклянкай кiпеню, настойваць адну гадзiну, працадзiць. Пiць па адной шклянцы 2—3 разы на дзень.

Узяць 25 грамаў травы хвашчу палявога, 25 грамаў травы святаяннiку (зверобоя) прадзiраўленага, 25 грамаў кораня цыкорыi звычайнай i 25 грамаў травы крываўнiку (тыся-челистника). Адну сталовую лыжку сумесi залiць адной шклянкай вады, парыць 20 хвiлiн, потым гатаваць 10—15 хвiлiн, працадзiць. Выпiць адну шклянку на працягу дня.

10 грамаў лiсця крапiвы двухдомнай, 20 грамаў пладоў шыпшыны сабачай, 20 грамаў кораня пырнiку паўзучага змяшаць. Адну сталовую лыжку сумесi залiць адной шклянкай вады, давесцi да кiпення, гатаваць на малым агнi 10—15 хвiлiн, настойваць 20 хвiлiн, працадзiць. Пiць па адной шклянцы 2 разы на дзень.

Сок капусты (кiслай цi салёнай) пiць штодзень на працягу 1—2 месяцаў.

Ужываць мякаць i сок пладоў гарбуза (тыквы). Сутачная норма — 0,5 кiлаграма дзёртай мякацi сырога гарбуза цi паўшклянкi сока з мякацi.

Пры хваробах печанi рэкамендавана з’ядаць 2 разы на дзень па 4 свежыя лiсточкi трыпутнiку (подорожника).

Змяшаць траву хвашчу палявога, кораня крапiвы, сасновыя пупышкi па 1 частцы, траву цвiнтарэю (золототысячника) — 4 часткi, кораня жывакосту (окопника) лекавага — 8 частак. Дзве сталовыя лыжкi сумесi варыць у двух шклянках вады 10 хвiлiн, працадзiць. Пiць па 1/4 шклянкi 4 разы на дзень.

Перад пачаткам лячэння абавязкова звярнiцеся па кансультацыю да спецыялiста.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У лiпенi гэтага года ў мяне выявiлi анкалагiчную хваробу печанi. Хiмiятэрапiя не вельмi дапамагае пакуль. Што мне параiць жэньшэнявод, прафесар народн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика