21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

СІТА

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алесь КАСЦЕНЬ

Простыя рэчы

Ёсць беларуская казка «Бацькаў дар». Перад яе героем была пастаўлена задача перабраць мак, змешаны з пяском. На дапамогу прыйшоў конiк. Дзьмухнуў ён ноздрамi, i мак апынуўся на адной посцiлцы, пясок — на другой.

У казцы ўсё проста i лёгка. А на самай справе так не бывае. Сёлета збажына, а ў нас дакладней трыцiкале, урадзiла. Але дажджы нарабiлi сваёй справы. Змалочанае зерне, перш чым засыпаць яго на захоўванне, давялося прасейваць на сiтах цi, як iх яшчэ называюць, рэшатах. Справа не такая ўжо i цяжкая, але марудная. Набяры ў сiта зерня i трасi яго над посцiлкай, трасi — не спяшайся. Зерне травы, зелле, як кажа мацi, высыпаецца. Да таго ж зверху трэба збiраць таксама адходы — пустое зерне, траву. Сёлета я назбiраў цэлы мех прарослага зерня. Вясковец мяне зразумее: гэта тыя зярняты, якiя ўжо пусцiлi вусiкi, але высахлi. А той, хто калi-небудзь займаўся самагонаварэннем, зразумее яшчэ лепш: самы той прадукт... Сiта спатрэбiлася чалавеку яшчэ ў старажытныя часы, вiдаць, тады, калi пачаў ён займацца земляробствам. Помнiце, бiблейскае: аддзяленне «зерен от плевел». Прасцейшае сiта — рама з рагожнымi альбо драцянымi сiтамi, яе падвешвалi да бэлькi i прасейвалi зерне. Потым з’явiлася дробная металiчная сетка альбо проста металiчны лiст з адтулiнамi. Магчыма, заўважалi сёння на будоўлях — не прамысловых, а прыватных — для прасейвання жвiру выкарыстоўваюць звычайныя панцырныя сеткі ад старых ложкаў. Ставiцца такая сетка крыху пад нахiлам i на яе шуфлем кiдаецца жвiр. Буйныя каменьчыкi адлятаюць, а патрэбная для раствору «кансiстэнцыя» прасейваецца пад сiта.

Рэшата — гэта ўжо крок наперад. Абечак рабiўся з сухога лубу, а дно — рагожнае цi валасяное. У сённяшнiм рэшаце абечак з фанеры, а дно з металiчнай сеткi.

Што сiта, потым рэшата, былi важнымi, хоць i простымi прыладамi ў жыццi нашых папярэднiкаў, бясспрэчна. Пра гэта можна меркаваць хоць бы па тых прыслоўях, якiя з iмi звязваюць.

Галава як рэшата.

Насiць ваду ў рэшаце.

Цуды ў рэшаце.

Зразумела, што ўсе гэтыя выразы з’явiлiся ў народзе ад таго, што рэшата, сiта — прапускае, прасейвае. Таму i галоўка ў цябе такая, што нiчога ў ёй не затрымаецца. А рабiць бескарысную справу — тое ж, што i ваду ў тое рэшата налiць. Ды i цуды бываюць такiя, што знiкаюць, правальваюцца скрозь сiта.

А ў адным з вершаў Мiколы Аўрамчыка чытаем:

Пшанiцу пытлявала цэлы дзень,

Мукi праз сiта насявала гурбы.

Некаму, напэўна, патрэбна растлумачыць значэнне слова пытляваць. Яшчэ нашым бабулям i дзядулям, а ў некага i бацькам даводзiлася клапацiцца аб сваiм надзённым хлебе самiм. Выпякаць яго ў сялянскiх печах. Для гэтага добра ачышчанае зерне дробна размолвалi i прасейвалi — пытлявалi. Так атрымлiвалi пытляваную муку, ды i хлеб такi называўся пытляваным. Гэта было ўжо адзнакай пэўнай заможнасцi i дабрабыту.

Сёння можна сустрэць рэшаты i квадратнай формы. Купiць iх практычна немагчыма, таму людзi штукуюць самi. I хто як умее. Але круглае, класiчнае рэшата для прасейвання зерня найбольш прыдатнае.

Прасейванне збажыны, асаблiва калi змалочанае яно ўтравелым, мае шмат адходаў — справа працяглая, а таму i калектыўная. На посцiлкi, на цырату, на цэлафанавую плёнку, а цяпер часта i на асфальт, бо многiя дварышчы нават у вёсцы сёння асфальтаваныя, з мяхоў высыпаецца ўраджай. Абсядае такую кучу сям’я, а то i талакоўцы, бяруць у рукi рэшаты i пакрысе прасяваюць. Тут не паспяшаешся. Тут можна i пагаварыць, нешта ўспомнiць, пра некага сказаць добрае, а то i не зусiм слова. Увогуле многiя сялянскiя справы спакон веку носяць менавiта такi прысмак — калектыўнасцi, сямейнасцi. Гэта зблiжала, аб’ядноўвала людзей. У калектыўных гаспадарках такая справа механiзаваная. Там толькi паспявай, шуфлюй зерне.

Што яшчэ нельга не заўважыць: здаўна гаспадынi выкарыстоўваюць рэшаты для збiрання, захоўвання i нават транспарцiроўкi яек. На малюнках, у кiнафiльмах старых часоў можна гэта пабачыць. I тут успомнiўся эпiзод з рамана рускага пiсьменнiка Аляксея Талстога «Пётр I». Эпiзод з нейкай нават непрыстойнасцю. Але ж раман належыць да класiкi. Чаму б i не нагадаць.

Пасля вяртання з падарожжа ў Еўропу цар i будучы першы расiйскi iмператар павёў рашучую барацьбу з баярскай апазiцыяй. На святкi ён са сваiмi прыхiльнiкамi наведваўся на падворкi самых знакамiтых i важных прадстаўнiкоў баярства. Не столькi гасцявалi, колькi здзеквалiся з гаспадароў, тым самым прынiжаючы iх чын, рыхтуючы глебу для далейшага поўнага адхiлення ад улады. Дык вось, гасцюючы ў аднаго з князёў, род якога сягаў ледзь не да Рурыка, гаспадара распранулi i голым яго «гузном» (так у кнiзе) таўклi яйкi ў рэшаце.

Простыя рэчы — сiта, рэшата — паслужылi асновай i далi назву многiм iншым прыстасаванням i механiзмам. Колькi ёсць рэшатаў у зернеачышчальных, сартавальных i розных iншых машынах. А колькi сiтаў, сiцечкаў у сучаснай гаспадынi на кухнi. Ёсць у нашай гаспадарцы вельмi старая мясарубка. А да яе цэлы набор сiцечкаў. Дробных, буйнейшых — для розных патрэб. Але найбольш некалi падабалася мне сiцечка на чатыры дзiркi, да яго быў i спецыяльны нож, дзе з чатырох лопасцяў два адсякалiся. З такiм нажом i такiм сiцечкам мы з мацi пхалi каўбасы. У гады майго юнацтва не было ў Паставах практычна нiводнага дварышча, дзе б у зiмовую пару не пiшчаў у апошнi раз парсючок. I большую частку атрыманага мяса пускалi на каўбасы. Iх называлi «пальцам пханыя». Але ж, зразумела, пхалi iх праз мясарубкi з такiмi вось спецыяльнымi сiцечкамi. Сёння яно ржавее практычна ў кожнай хаце. Парсюкоў трымаюць лiчаныя гаспадары. Нявыгадна. А каўбасу «пальцам пханую», цi сялянскую можна купiць у любой краме. Толькi не той смак, не той.

Сiта мае i шмат iншых значэнняў. Прапусцiць праз дробнае сiта — праверыць, дакапацца да iсцiны. А помнiце, было ж i сталiнскае сiта, цэлая сiстэма пiльнавання i вышуку, праз якую сотнi тысяч, калi не мiльёны людзей апыналiся ў краях халодных i маланаселеных.

Ад сiта i рэшата паходзяць вельмi многiя геаграфiчныя назвы на Беларусi, многiя прозвiшчы.

Вiцебская вобласць.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ёсць беларуская казка «Бацькаў дар». Перад яе героем была пастаўлена задача перабраць мак, змешаны з пяском. На дапамогу прыйшоў конiк. Дзьмухнуў ён н
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика