21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Здольнасцi ёсць у кожнага з нас. I звычайна мы дэманструем iх сваiм блiзкiм

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей СТАРЫНАЎ

А нам мой погляд...

Кожны з нас непаўторны сам па сабе. Адпаведна, у кожнага можа быць калi не талент, дык нейкiя свае, уласцiвыя толькi яму здольнасцi. Тое, што чалавек можа зрабiць, выканаць лепш за iншых. Прычым неабавязкова такiя здольнасцi могуць супадаць з прафесiйнай дзейнасцю (я не кажу, што нехта дрэнны спецыялiст). Умоўна кажучы, чалавек фiзiчнай працы можа пiсаць цудоўныя песнi, iграць на нейкiм музычным iнструменце, а гуманiтарый па асноўнаму роду дзейнасцi ў вольную часiну, дасканала валодаючы майстэрствам дрэваапрацоўкi, можа, напрыклад, уласнымi рукамi вырабiць любую мэблю для дома.

А што вы, на свой погляд, умееце рабiць уласнымi рукамi лепш за iншых — тое, што падабаецца вам i можа выклiкаць павагу i захапленне з боку тых, хто вас акружае?

Аляксандр БЕЛЬСКI, дырэктар Запольскага сельскага Дома культуры Чэрвеньскага раёна:

— Ну, выкапаць на ўчастку сажалку, думаю, пры жаданнi кожнаму па сiлах, як i зрабiць альтанку з камянёў. Праўда, у акрузе майстры выкарыстоўваюць гэты матэрыял толькi для аздаблення, аддзелкi, у мяне ж сцены зроблены цалкам з камянёў. Ды i замест чароту на дах звычайна кладуць метал. А вось што датычыцца саду, дык пасадзiць яго сапраўды не кожнаму па сiлах. У мяне растуць 52 яблынi, прычым дублiруюцца толькi 5—6 дрэў, якiя мне найбольш падабаюцца, астатнiя — розных гатункаў. Ведаю, што ў раёне больш такiх садоў няма. Яшчэ ёсць 10 гатункаў груш, 2 — абрыкосаў, 4 — вiнаграду, 3 — малiны. Вiшнi расце 24 дрэвы — 5 гатункаў, 4 гатункi слiвы, 2 — алычы. Разводзiм 4 гатункi клубнiц. А колькi ў нас вiдаў кветак увогуле — не ведаю, можа, 15 цi нават 20.

Канстанцiн КУЛIКОЎ, кансультант аддзела ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркi Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi:

— (Задумваецца.) Умею рабiць усё, што павiнен выконваць мужчына. Згатаваць магу што заўгодна — любую страву, бо зараз ёсць i цудоўныя даведнiкi на гэтую тэму i якасныя прадукты. Я, напрыклад, люблю эксперыментаваць з шашлыкамi. Праўда, на жаль, часу на гэта не заўсёды хапае.

Марына ЯКУБОЎСКАЯ, знаходзiцца ў адпачынку па догляду дзiцяцi, г. Мiнск:

— Дзяцей нараджаць (смяецца). Не, не трэба гэта пiсаць — каб у мяне iх было пяцёра, але ж пакуль толькi двое. Во, лепш за ўсiх жанчын у горадзе вадзiць машыну (смяецца). Жартую, канешне, iншыя жанчыны могуць пакрыўдзiцца. Калi сур’ёзна, магу сказаць, напрыклад, што свой фiрменны плоў гатую лепш за ўсiх сярод сваёй раднi.

Дзмiтрый САЛАНЕНКА, iндывiдуальны прадпрымальнiк, г. Заслаўе:

— Тэарэтычна лепш за iншых у мяне атрымлiваецца займацца аўтасэрвiсам. Чаму тэарэтычна? Ну, не ўсякую паломку можна выправiць, часам вадзiцелю патрэбны спецыялiзаваны сэрвiс, набыццё заводскiх запчастак. Яшчэ мы разам з маiм сябрам Вiталем набылi эвакуатар, аформiлi сваю справу. Нумар тэлефона для заказчыкаў можна пакiнуць?!

Уладзiмiр КАРДУБА, саветнiк генеральнага дырэктара канцэрна «Белэнерга»:

— Ну, я спецыялiст шырокага профiлю (смяецца). Магу i машыну адрамантаваць, i садаводствам займацца. Неблагi кулiнар — люблю i магу гатаваць. Асаблiва атрымлiваецца ўкраiнскi боршч, тушаная бульба з грыбамi — у сям’i заўсёды мне даручаюць гатаваць гэтыя стравы. Вершы пiшу. Сам сябе я з гэтай нагоды называю паэт датскi — ад слова «дата». Вершаваныя радкi я складаю да пэўных падзей для родных, сяброў, знаёмых, напрыклад, да 17-годдзя цi нейкага 25-гадовага юбiлею. Гэта павялося ў мяне яшчэ са студэнцкiх гадоў, ужо цэлая падборка назбiралася. Зразумела, для выдання яны не прызначаны, толькi для блiзкiх людзей, якiм такiя вершы вельмi падабаюцца.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожны з нас непаўторны сам па сабе. Адпаведна, у кожнага можа быць калi не талент, дык нейкiя свае, уласцiвыя толькi яму здольнасцi. Тое, што чалавек
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика