21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прыпынак на трасе

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

Сёлета на Мiншчыне прадугледжана адкрыць 54 аб’екты прыдарожнага сэрвiсу

Сiстэма абслугоўвання на дарогах — праблема надзвычай актуальная. Сучасны сэрвiс — неад’емная ўмова для развiцця турызму. Таму адначасова з будаўнiцтвам i рэканструкцыяй дарог (якiя адбываюцца ў межах адпаведнай дзяржаўнай праграмы, зацверджанай пастановай урада) абавязкова прадугледжваецца адкрыццё шэрагу прадпрыемстваў сферы абслугоўвання. У прыватнасцi, сёлета ў Мiнскай вобласцi плануецца ўвесцi 54 аб’екты прыдарожнага сэрвiсу (у тым лiку 18 «кропак» харчавання).

ПРЫВАТНIК ДАЕ «ДАБРО»

— За дзевяць месяцаў адкрыта 8 гандлёвых аб’ектаў i столькi ж пунктаў грамадскага харчавання, — адзначае дырэктар Мiнаблмясамалгандлю Кацярына Пратасевiч. — У асноўным развiццё сеткi адбываецца за кошт прыцягнення прыватных iнвестыцый.

На аўтамагiстралях вобласцi зараз працуе 251 аб’ект прыдарожнага сэрвiсу — 88 крамаў, 94 «кропкi» харчавання, а таксама 69 аўтазаправачных станцый. Апошнiм часам у цэнтральным рэгiёне з’явiлася шмат новых арыгiнальных прадпрыемстваў. Яны адметныя як па дызайну, так i па прымяненню сучасных формаў абслугоўвання клiентаў. Тут выкарыстоўваецца найноўшае абсталяванне. Таму па ўзроўню сэрвiсу айчынныя «кропкi» на трасах нiколькi не саступаюць замежным аналагам.

ПЯЦЬ УМОЎ

Як паведамiла Кацярына Пратасевiч, спецыялiсты вылучаюць пяць абавязковых умоў, выкананне якiх здольнае прывабiць турыста, стварыць у наведвальнiка ўражанне ўтульнасцi i камфорту. Па-першае, гэта чысцiня i акуратнасць навакольнай тэрыторыi i фасаду будынка, адметнае афармленне шыльды i рэкламы ўстановы. Не менш важная i эстэтычнасць — праз каларыт тая цi iншая «кропка» вылучаецца сярод iншых i «чапляе» наведвальнiка. Дарэчы, даўно даказана, што ўжо само па сабе афармленне стварае ў чалавека настрой. У гэтым плане прыгожы, па-сучаснаму асветлены будынак — «пачатак» сэрвiсу, якi чакае вас унутры. У такiм разе менавiта сюды чалавеку захочацца зайсцi i прыемна правесцi час. Гарантаваная бяспека — таксама адна з галоўных умоў. Калi ўстанова адпавядае ўсiм такiм патрабаванням, то яна стане папулярнай сярод наведвальнiкаў, колькасць якiх з цягам часу будзе расцi ў арыфметычнай прагрэсii.

ХУТКА I ЯКАСНА

— Апошнiм часам пашыраем сэрвiсныя паслугi, — кажа Кацярына Пратасевiч. — Камплектуюцца спецыяльныя «дарожныя наборы», пры гэтым выкарыстоўваюцца сучасныя ўпаковачныя матэрыялы — кантэйнеры, тэрмаплёнка, фольга i iнш. Арганiзавана дастаўка страў па заказах i абслугоўванне ў нумарах гасцiнiц. Мы вiтаем прымяненне прагрэсiўных формаў абслугоўвання — па тыпу «шведскага стала», так званых «еўрапейскiх сняданкаў» i г.д. У шэрагу выпадкаў для наведвальнiкаў могуць прыгатаваць i стравы, якiх няма ў меню.

ЯК РАЗЛIЧЫЦЦА?

Многiя прадпрыемствы прыдарожнага сэрвiсу прымяняюць сучасныя метады разлiкаў. У прыватнасцi, з выкарыстаннем пластыкавых картак. Зараз на рынку прадастаўлены самыя розныя сiстэмы безнаяўных электронных плацяжоў, чым наведвальнiкi «кропак» на трасах актыўна карыстаюцца. Дарэчы, большасць прадпрыемстваў грамадскага харчавання на Мiншчыне адносяцца да другой нацэначнай катэгорыi. Так што пры дастаткова высокiм узроўнi сэрвiсу тут можна даволi нядорага падсiлкавацца.

Праўда, пакуль толькi за беларускiя рублi. Як адзначыла Кацярына Пратасевiч, продаж тавараў i аказанне паслуг за замежную валюту зараз забаронены. Турыстам яе можна выкарыстаць толькi падчас разлiкаў за палiва на аўтазаправачных станцыях, якiя размешчаны на асноўных трасах. Паводле слоў спецыялiста, абмежаванне па разлiках за валюту пэўным чынам стрымлiвае развiццё аб’ектаў прыдарожнага сэрвiсу. У замежных турыстаў, якiя едуць транзiтам праз Беларусь (нашу краiну можна перасекчы за 6—8 гадзiн), няма неабходнасцi мяняць грошы. Калi б набыць патрэбныя тавары альбо паесцi ў кафэ можна было за валюту, то гэтай магчымасцю госцi абавязкова б скарысталiся.

СТАЎКА НА ДАЎНIНУ

Многiя аб’екты прыдарожнага сэрвiсу маюць камфартабельныя пляцоўкi для адпачынку на свежым паветры, альтанкi, невялiкiя домiкi для абслугоўвання асобных груп наведвальнiкаў. Прыярытэт у афармленнi — даўнiна. Проста еўрарамонтам зараз ужо нiкога не здзiвiш, турыста прываблiвае арыгiнальны дызайн. Менавiта нацыянальныя традыцыi зараз усё больш уваходзяць у моду. На гэта i робяць стаўку ўладальнiкi рэстаранчыкаў i кавярняў, якiя размешчаны на трасах.

Як адзначыла Кацярына Пратасевiч, аснова меню многiх аб’ектаў грамадскага харчавання — стравы беларускай кухнi. Шмат рыхтуецца i па старажытных рэцэптах. Адметна, што прыдарожны сэрвiс актыўна падтрымлiваюць улады. Напрыклад, Мiнскi аблвыканкам выдаткаваў каля 500 мiльёнаў рублёў на развiццё кафэ «Сялянская сядзiба», якое размешчана непадалёк ад «Лiнii Сталiна». Зроблена тут усё з вялiкiм густам, у старажытных беларускiх традыцыях.

— Мы нават посуд выключна керамiчны выкарыстоўваем, — адзначыла дырэктар арэнднага прадпрыемства «Жодзiнскi гандлёвы цэнтр» Таццяна Наўроцкая. — Афiцыянткi апрануты ў нацыянальныя строi, наведвальнiкi заўсёды могуць i музыкаў паслухаць.

Як адзначыла Кацярына Пратасевiч, менавiта за такiмi перспектыўнымi прадпрыемствамi будучыня. Спалучэнне антуражу даўнiны i выдатнага сэрвiсу сябе заўсёды апраўдваюць.

Мiнскi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета на Мiншчыне прадугледжана адкрыць 54 аб’екты прыдарожнага сэрвiсу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика