Амбулаторыя ў нас прыгожая...Ёсць пытанне Наш сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Кастрычнiк» добра ведаюць не толькi ў раёне, але i ў вобласцi, у краiне. Моцная гаспадарка. У прыватнасцi, за свае сродкi пабудавала новую амбулаторыю, закупiла абсталяванне, запрасiла спецыялiстаў, выдзяляе сродкi на аплату iх працы. Чаго б, здавалася, яшчэ хацець? Ды... неабходнага.У амбулаторыi няма лабаранта i для таго, каб здаць аналiзы, усе хворыя павiнны ездзiць у горад. Прычым двойчы, бо на другi дзень iх трэба забраць. Уяўляеце, як гэта лёгка людзям старым, цi жанчынам з малымi дзецьмi, цi тым, хто працуе i павiнен адпрошвацца з работы? Больш за год няма ў Квасоўцы i зубнога тэхнiка. Вось i выходзiць, што справа, як быццам, зроблена — у цэнтры вёскi (аграгарадка, як зараз кажуць!) стаiць прыгожая амбулаторыя, а хворыя — спяшаюцца ў Гродна, каб здаць аналiзы, цi «абуць» у метал свае зношаныя зубы. I.В. КАВАЛЬЧУК, Н.К. ШАЎЧЭНЯ, Я.А. РАГОЎСКАЯ i iншыя. в. Квасоўка, Гродзенскi раён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наш сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Кастрычнiк» добра ведаюць не толькi ў раёне, але i ў вобласцi, у краiне. Моцная гаспадарка |
|