На старажытнай РымарскайКрыўда З кожным годам расце i прыгажэе наша сталiца. Радуюць вока парадак, чысцiня, месцы для стаянкi транспарту. Але ж гэта, на жаль, не паўсюль.Не пашчасцiла нам, жыхарам дома № 18 па вулiцы Рымарскай. Жывём у цэнтры, як быццам, ды ад хараства таго — поўнасцю адлучаны. У цокалi ў нас магазiн i «генеральны штаб» райспажыўкааперацыi. Таму з ранку да позняга вечара тут процьма легкавых i грузавых машын — прыязджаюць, загружаюцца, некага прывозяць, ад’язджаюць, стаяць... Рух — не раўнуючы — як у час пiк на праспекце Незалежнасцi... У кватэрах — адпаведна — i шум, i дым, i чад. Двара, куды людзi пажылыя маглi б выйсцi ды спакойна пасядзець, проста няма, ходнiкi разбураны... А самае крыўднае, што раённыя ўлады ведаюць пра нашы праблемы, але вырашаць iх чамусьцi не спяшаюцца. Мо, за лесам дрэў не бачаць, а за агульным клопатам пра iмiдж сталiцы, асобнага дома № 18 па старажытнай Рымарскай? Мiкола ДУБОЎСКI, г. Мiнск.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З кожным годам расце i прыгажэе наша сталiца. Радуюць вока парадак, чысцiня, месцы для стаянкi транспарту. Але ж гэта, на жаль, не паўсюль |
|