«Когда пройдет любовь...»
Досыць нечаканы лiст пошта прынесла з Гомеля ад спадара С., якi тры гады таму (змест пiсьма — у пераказе i, зразумела ж, без падрабязнасцяў. — Аўт.) пазнаёмiўся з жанчынай. Яна яму вельмi спадабалася, ён ёй — таксама, i яны сталi сустракацца. Пры гэтым ён, як належыць мужчыну, заўсёды прыходзiў з кветкамi i падарункамi. Яна — чакала... I ўсё ў iх было цудоўна. А потым — скончылася. З яе боку. Не хоча больш сустракацца, не хоча гаварыць. Нават па тэлефону. Падманула, не апраўдала надзеi...
Просьба да газеты: надрукаваць артыкул пра... амаральныя паводзiны педагога Людмiлы М. ...Кропку пры лiтарцы паставiлi мы, — пакрыўджаны мужчына паведамляе i прозвiшча, i сямейнае становiшча, i месца работы, i колькi патрацiў грошай... Карацей — усё. Што на добры толк — паведамляць не трэба. Калi сам сябе паважаеш. Бо асабiстае жыццё, ёсць асабiстае. Праблемы ў iм, адпаведна, таксама. I вырашаць iх трэба неяк самому, без дапамогi газеты i тысяч яе чытачоў. Гэта — прозай. Чужым, вершаваным радком — Когда пройдет любовь, С тобой повздорив, Ты ей не мсти, прости ее. Не умножай чужое горе, Не увеличивай свое. Гэта трэба не нам... «Я жыву ў вёсцы. Дом нам даваў калгас. Мы ў iм прапiсаны, муж за яго плацiць з першага дня, як засялiлiся, i па сённяшнi дзень», — пiша сп. В. з Мазырскага раёна. I пераканаўча просiць: «напiшыце, колькi гадоў яшчэ нам трэба плацiць, каб жыллё гэта перайшло ва ўласнасць?» Заканамернае жаданне. Пытанне — адпаведна — таксама. Але ж для таго, каб правiльна адказаць, выкладзенай iнфармацыi вельмi мала. На якiх умовах «даваўся» той дом? За што канкрэтна муж плацiць? Калi толькi за камунальныя паслугi, то жыллё гэта (хоць сто гадоў плацi!) уласным не стане. Iншая справа, калi гэта... Можна выказваць меркаваннi i строiць здагадкi, можна яшчэ патэлефанаваць кiраўнiкам гаспадаркi i высветлiць, але ж аўтар лiста пераканаўча прасiла адказаць праз газету... Таму да яе (i ўсiх iншых, хто звяртаецца да нас з нейкiмi пытаннямi), пераканаўчая просьба: калi ласка (гэта — у вашых iнтарэсах!), не эканомце час i паперу. З «лiшкам» iнфармацыi працаваць куды лягчэй, чым з яе недахопам. Дзякуй... За што? I каму? «Мы нярэдка чуем, што маладыя цяпер не разумеюць старых, не хочуць iх нават слухаць. Але гэта не так», — пiша ў рэдакцыю ўдзельнiк Вялiкай Айчыннай сп. Вянсковiч з вёскi Меляхавiчы Дзятлаўскага раёна. I пераканаўча просiць надрукаваць яго самую шчырую падзяку дырэктару Казлоўшчынскага вiнзавода Аляксандру Мiкалаевiчу, яго намеснiку Iгару Вячаслававiчу, шафёру Цiмуру, работнiкам бухгалтэрыi, якiя, нягледзячы на страшэнную занятасць, выслухалi ветэрана, прынялi ў яго яблыкi i выплацiлi за iх грошы. Друкуем... Хоць з пункту гледжання газеты, нiчога надзвычайнага (прынамсi, у адносiнах да ветэрана вайны) яны не зрабiлi. Зрэшты, хто ведае, як там было на месцы... Мо i сапраўды ёсць, за што дзякаваць. Тады, калi ласка, паведамляйце падрабязнасцi... I прозвiшчы. ...Любiць лёгка? «Я пражыла на свеце 76 гадоў, адна выгадавала i выхавала дваiх сыноў, чатырох унукаў, — пiша пра сябе сп. Ц. з Навагрудскага раёна. Прычым не проста так — справу мае (i якую ж таемную!). Унучка яе (малодшанькая) паступiла ва ўнiверсiтэт i адтуль стала дасылаць бабулi вершы — пра любоў да роднай зямлi, да Мiнска. «Надрукуйце iх у газеце, — па сакрэту, вiдаць, просiць жанчына, — i, калi ласка, перадайце каму, каб напiсалi музыку. Атрымалiся б выдатныя песнi!» ...I пачуццi, i жаданнi бабулi цалкам зразумелыя. Але ж вершы пакуль, мякка кажучы, слабаватыя. Што, мо, характэрна: у iх (i ў многiх, многiх iншых, што прыносiць рэдакцыйная пошта) безлiч прызнанняў кшталту: «Не забуду красоты твоей, клянусь! Ведь люблю страну родную, Беларусь!» ...Дык тады, як фiлосафы раяць, мо, не клясцiся зусiм? А вывучаць (жыцця цi хопiць?), несцi ў свет яе шматпакутную мову, яе культуру, яе традыцыi, яе прыгожае чыстае iмя? Гэта намнога цяжэй? Але ж хто сказаў, што любiць — лёгка? Чытала лiсты Валянцiна ДОЎНАР. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Досыць нечаканы лiст пошта прынесла з Гомеля ад спадара С., якi тры гады таму (змест пiсьма — у пераказе i, зразумела ж, без падрабязнасцяў. — Аўт.) п
|
|