21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Былых мiлiцыянераў пакаралi за падкiдванне наркотыкаў

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

Магiлёўскi абласны суд пакiнуў без змяненняў прысуд у дачыненнi да трох былых мiлiцыянераў. Былым супрацоўнiкам аднаго з РАУС Магiлёва, якiя пакараныя за процiпраўную дзейнасць, давядзецца правесцi за кратамi нямала гадоў.

Пасля разгляду гучнай справы ў раённым судзе падсудныя звярталiся з касацыйнай скаргай у суд вышэйшай iнстанцыi, але прысуд застаўся такiм жа суровым. Адзiн з былых супрацоўнiкаў унутраных спраў атрымаў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi на 8 гадоў i 6 месяцаў у калонii ўзмоцненага рэжыму, а iншыя два — 8 гадоў.

Як паведамiла прэс-група ўпраўлення КДБ па Магiлёўскай вобласцi, на працягу 1,5 года супрацоўнiкi мiлiцыi, якiя павiнны былi змагацца з незаконным абаротам наркатычных рэчываў, самi не грэбавалi займацца iх распаўсюджваннем. Яны iмкнулiся палепшыць свае паказчыкi i таму рашылiся на фальсiфiкацыю доказаў па крымiнальных справах: падкiдвалi наркатычныя рэчывы, пасля чаго ў асноўным нарказалежныя людзi са спажыўцоў наркотыкаў станавiлiся ў вачах закона iх распаўсюджвальнiкамi i вытворцамi.

У вынiку мiлiцыянераў злавiлi з доказамi злачынства. Затрыманне правялi супрацоўнiкi абласнога УКДБ i ўпраўлення ўласнай бяспекi УУС Магiлёўскага аблвыканкама. На iх працоўных месцах i ў дамах былi канфiскаваны наркотыкi i iншыя бясспрэчныя доказы вiны. Хоць абвiнавачаныя на судзе катэгарычна адмовiлiся прызнаць сваю вiну i яе доказы, яны былi асуджаны за незаконны абарот наркотыкаў, бяздзеянне пасадавых асоб i перавышэнне ўлады i службовых паўнамоцтваў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Магiлёўскi абласны суд пакiнуў без змяненняў прысуд у дачыненнi да трох былых мiлiцыянераў. Былым супрацоўнiкам аднаго з РАУС Магiлёва, якiя пакараныя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика