Працаваў «пад пугай»
Iгар ГРЫШЫН
Каля тыдня гарбацiўся на вясковага «пана» бясплатна 29-гадовы «парабак», пакуль яму не дапамог выпадак...
Паводле iнфармацыi прэс-службы УУС Мiнаблвыканкама, у жнiўнi з вёскi Мiнцi Валожынскага раёна мясцовы жыхар паехаў на заробкi далей ад дому: вывез яго ў вёску Косiна Iўеўскага раёна, дзе i пражываў, непрацуючы цыган, як мяркуецца, падмануўшы ўсе чаканнi чалавека. Трапiўшы да свайго работадаўцы, пацярпелы каля 7 дзён бясплатна працаваў на яго: гаспадар мог быць пераканаўчым, прымушаючы працаваць «госця» пад пагрозай фiзiчнага насiлля. Збегчы ад свайго «апекуна» вяскоўцу ўдалося ў той момант, калi яны прыехалi зноў у Мiнцi. Пасля праведзенай праверкi гэтага факта ў адносiнах да падазронага ва ўчыненнi злачынства ўзбуджана крымiнальная справа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля тыдня гарбацiўся на вясковага «пана» бясплатна 29-гадовы «парабак», пакуль яму не дапамог выпадак...
|
|