21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У гарадах Беларусi «ўсплываюць» 500-тысячныя падробкi

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iгар ШЧУЧЭНКА

Як нас дураць

Факты збыту фальшывых беларускiх купюр намiналам 500 000 рублёў Нацыянальнага банка Беларусi ўзору 1997 года, у прыватнасцi, былi выяўлены супрацоўнiкамi падраздзяленняў па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi ў гандлёвых сетках Мiнска, Гомеля, Магiлёва i Вiцебска.

Як паведамiлi карэспандэнту нашай газеты ва ўпраўленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, на гэтых банкнотах год выпуску грошай зменены на 2000-ы. Мiж тым, нягледзячы на тое, што дадзеныя купюры не знаходзяцца ў абарачэннi, махлярам удаецца ўпэўнiць некаторых асаблiва даверлiвых людзей прыняць да аплаты па сутнасцi «фантыкi»...

Так, напрыклад, у Мiнску невядомы прайдзiсвет умудрыўся за 500-тысячную фальшыўку ў адным з камерцыйных кiёскаў у гандлёвым цэнры «Ждановiчы» набыць два блокi цыгарэт. Прадаўцу, якая спачатку засумнявалася ў «якасцi» грошай, пакупнiк даходлiва растлумачыў: маўляў, новая купюра толькi тыдзень як знаходзiцца ў абарачэннi, таму з яго боку нiякага падвоху няма — купюра сапраўдная. Жанчына паверыла i пазней перадала фальшыўку разам з выручкай уладальнiку кiёска. А бiзнэсмен, у сваю чаргу, разлiчыўся 500-тысячнай падробкай у адным са сталiчных магазiнаў. Нарэшце, калi несапраўдная купюра апынулася ў руках прафесiяналаў, яе канфiскавалi з абарачэння: фальшыўку выявiлi толькi ў фiлiяле аднаго з банкаў пры падлiку выручкi.

Паводле папярэдняй iнфармацыi, ёсць у гэтай крымiнальнай справе ўжо i падазроныя: у адносiнах да двух мужчын, што трапiлi ў поле зроку праваахоўнiкаў, праводзяцца аператыўна-пошукавыя мерапрыемствы.

Наогул, як часта зараз да банкаў краiны «даходзяць» фальшывыя грошы, мы пацiкавiлiся ў галоўным банку краiны. Як паведамiў «Звяздзе» прэс-сакратар Нацбанка Мiхаiл Журавовiч, сёлета за 9 месяцаў касавымi работнiкамi структурных падраздзяленняў Нацыянальнага банка i iншых банкаў рэспублiкi выяўлены 1022 падробныя банкноты. Гэта на 20 працэнтаў менш, чым за аналагiчны леташнi перыяд, што, на думку банкаўскiх спецыялiстаў, сведчыць аб знiжэннi iх вырабу i збыту.

— Асноўная маса падробак была выраблена на ксераксах i каляровых прынтэрах, — адзначае Мiхаiл Журавовiч. «Саматужнiкi», як сведчаць даныя Нацбанка, па-ранейшаму часцей за ўсё «штампуюць» долары ЗША: за тры кварталы банкамi выяўлена 846 штук такiх фальшывак. Прычым сярод несапраўдных долараў лiдарства — за купюрамi намiналам 100 долараў ЗША — iх выяўлена 756 штук. Яшчэ 59 фальшывак мелi намiнал 50 долараў i 20 — 20 долараў. А вось колькасць найбольш цяжка выяўляемых падробных банкнот ЗША класа «супер» знiзiлася з 70 штук у студзенi—вераснi 2005 года да 55 за 9 месяцаў гэтага года. З iх большая частка ўзору 1990, 1993 i 1996 гадоў.

Нязначна зменшылася i колькасць выяўленых падробных банкнот еўра: летась iх банкiры «адбракавалi» 51 штуку, зараз — 46. Як i ў выпадку з падробнымi доларамi ЗША, больш за ўсё знойдзена фальшывых еўра намiналам 100 — 22 штукi.

Наадварот, колькасць несапраўдных расiйскiх рублёў сёлета павялiчылася за студзень—верасень на 45 штук. Махляры, як высветлiлася, у дадзеным выпадку аддаюць перавагу вырабу купюр намiналам 1 тысяча рублёў: такiх падробак выяўлена 58 штук.

Калi весцi гутарку пра выяўленыя касавымi работнiкамi банкаў фальшывыя беларускiя рублi, то iх колькасць у гэтым годзе за 9 месяцаў скарацiлася да 54 штук. Сумнае лiдарства тут трымаюць 20-тысячныя несапраўдныя купюры, якiх выведзена з абарачэння 22 штукi. Менш за ўсё было фальшывак намiналам 10 i 5 тысяч рублёў — па 6 штук кожнай. Большая частка падробных банкнот Нацбанка прынята касiрамi прадпрыемстваў гандлю, якiя ажыццяўляюць рэалiзацыю тавараў i паслуг за наяўны разлiк.

А цяпер што датычыцца грамадзян, якiя ўсё ж такi рызыкуюць «спаборнiчаць» з дзяржавай у справе «друкавання» грошай: у Мiнiстэрстве ўнутраных спраў такiм прайдзiсветам нагадваюць, што фальшываманецтва адносiцца да катэгорыi цяжкiх злачынстваў i караецца пазбаўленнем волi да 15 гадоў з канфiскацыяй маёмасцi. Дарэчы, за прадастаўленне дакладнай iнфармацыi аб вытворцах i збытчыках падробных банкнот грамадзянам гарантуецца ўзнагароджанне, ананiмнасць i канфiдэнцыяльнасць.



 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Факты збыту фальшывых беларускiх купюр намiналам 500 000 рублёў Нацыянальнага банка Беларусi ўзору 1997 года, у прыватнасцi, былi выяўлены супрацоўнi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика