Як артысты апрануцца, так яны i запяюць?
Лiна МАЛIНIНА
Прыгожае жыццё Калi звычайныя людзi часам могуць дазволiць сабе нацягнуць старыя «трэнiкi» альбо халат часоў перабудовы, то персанажам з шоу-бiзнэсу самой прафесiяй наканавана быць моднiкамi. Заўжды i паўсюль. Бо ў «зоркi» ўсё павiнна быць шыкоўным: i валасы, i ўсмешка, i вопратка (у iдэале i вакал, але гэта ўжо зусiм iншая тэма).Дапамагчы пачынаючым артыстам гарманiчна «ўлiцца» ў блiскучы эстрадны свет узялiся модныя беларускiя дызайнеры — сёстры Марына, Вольга i Алена Парфяновiч. Дзяўчаты, якiя былi прызнаны лепшымi дызайнерамi на конкурсе «Нацыянальны касцюм» (праходзiў пад патранатам Дзярждумы Расiйскай Федэрацыi), перамагалi на розных беларускiх фестывалях i атрымлiвалi найвышэйшыя ўзнагароды з рук Вячаслава Зайцава, зрабiлi стыльныя i даволi дзёрзкiя строi для маладых выканаўцаў. Артыстка прадзюсарскага цэнтра «Спамаш» Алена Валошка атрымала ад сясцёр-мадэльераў авангардны касцюм: чаравiкi са скуры пiтона, абшытыя карункамi, i лiф з шортамi, упрыгожаныя ўручную стразамi Свароўскi, паеткамi ды бiсерам. Маладому спеваку Ваню Буслаю дасталiся джынсы з мноствам клёпак, а таксама скураная камiзэлька з ланцужкамi i футрам норкi. Дарэчы, абодва выканаўцы дэбютавалi ў новых касцюмах у тэлепраекце «Сярэбраны грамафон» (Алена Валошка, праўда, выступае там пад матчыным прозвiшчам Ланская), так што ацанiць намаганнi мадэльераў можна будзе зусiм хутка. — На мой погляд, касцюмы атрымалiся яркiмi i заўважнымi, — каментуе Марына Парфяновiч. — Да слова, у нас вельмi нямногiя артысты надаюць увагу свайму сцэнiчнаму вобразу — многiя выходзяць на пляцоўку ў тым, у чым гуляюць па вулiцы... Дарэчы, абы з кiм сёстры не працуюць. Касцюмы ад трыо Парфяновiч ёсць у гардэробах Iрыны Дарафеевай, Марыны Васiлеўскай, Вольгi Вронскай i iншых артыстаў, нi да iмiджу, нi да вакалу якiх, што называецца, няма прэтэнзiй.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi звычайныя людзi часам могуць дазволiць сабе нацягнуць старыя «трэнiкi» альбо халат часоў перабудовы, то персанажам з шоу-бiзнэсу самой прафесiяй
|
|