Практычна бiзнэс
Вiкторыя ЗАХАРАВА
Запрашальнiк 3—4 лiстапада ў Мiнску пройдзе мiжнародная канферэнцыя «Практычная псiхалогiя ў бiзнэсе», арганiзаваная Цэнтрам дзелавога росту Iнстытута PR. Сёлета яна адбудзецца ўжо ў другi раз i будзе прысвечана тэме «Каштоўнасцi i развiццё бiзнэсу».«У сучасным свеце адзiным невычарпальным рэсурсам застаюцца простыя i вядомыя каштоўнасцi, такiя як сям’я, грошы, развiццё. I вельмi важна зразумець, дзеля чаго працуем мы самi, як аб’яднаць каштоўнасцi супрацоўнiкаў розных кампанiй», — лiчыць кiраўнiк Цэнтра дзелавога росту Вольга Паўлава. Да ўдзелу ў канферэнцыi запрошаны (на платнай аснове) практычныя псiхолагi, спецыялiсты па кiраванню персаналам, выкладчыкi ВНУ, кiраўнiкi кампанiй, прадстаўнiкi кадравых агенцтваў i г.д. Дапамагаць бiзнэсменам асэнсоўваць сучасныя каштоўнасцi будуць спецыялiсты — псiхолагi з Беларусi, Расii, Лiтвы. Гэтаксама ў рамках канферэнцыi ўпершыню адбудзецца «круглы стол» «Каштоўнасцi як дадатковы рэсурс павышэння эфектыўнасцi бiзнэсу».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
3—4 лiстапада ў Мiнску пройдзе мiжнародная канферэнцыя «Практычная псiхалогiя ў бiзнэсе», арганiзаваная Цэнтрам дзелавога росту Iнстытута PR
|
|