$228 тысяч за брыльянты
Iгар ГРЫШЫН
Менавiта столькi грошай патрацiла насельнiцтва нашай рэспублiкi за дзесяць з паловай месяцаў на куплю гэтых каштоўных камянёў, што рэалiзуюцца Нацбанкам, паведамiлi ва ўпраўленнi iнфармацыi галоўнага банка краiны.
Усяго з 14 снежня мiнулага года па 1 лiстапада гэтага людзi набылi 615 атэставаных брыльянтаў масай 115,61 карата. Зараз галоўным банкам праводзiцца адбор i атэстацыя новай партыi брыльянтаў, якiя будуць рэалiзоўвацца на рынку Беларусi, i сфармiравана яна будзе з 1413 брыльянтаў агульнай масай 347,22 карата. Прычым у новай партыi будуць як дробныя камянi, так i масай да 3 каратаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавiта столькi грошай патрацiла насельнiцтва нашай рэспублiкi за дзесяць з паловай месяцаў на куплю гэтых каштоўных камянёў
|
|