21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Наш калектыў — адданы ў рабоце»

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прадстаўляем суразмоўцу

Ураджэнец Петрыкаўскага раёна. Пасля школы паступiў на вучобу ў Горацкую сельгасакадэмiю, якую паспяхова закончыў, пасля працаваў на розных пасадах аграпрамысловага комплексу Гомельшчыны, у тым лiку i старшынёй праўлення калгаса. У 1998 годзе стаў начальнiкам вытворчага камбiната РУП «Гомельтранснафта «Дружба». Вопытны i энергiчны кiраўнiк, узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

— Анатоль Альфонсавiч, ваша прадпрыемства знаходзiцца за горадам, у вёсцы Бабовiчы Гомельскага раёна. Што ж яно сабой уяўляе, якi яго профiль?

— У гэтым населеным пункце знаходзяцца два структурныя падраздзяленнi рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства «Гомельтранснафта «Дружба» — нафтаперапампоўваючая станцыя i наш вытворчы камбiнат. Размешчаны яны ў пасёлку нафтавiкоў Дружба. Камбiнату ўжо каля 12 гадоў, i першапачаткова задумваўся ён для забеспячэння мяса-каўбаснымi вырабамi калектыву РУП «Гомельтранснафта «Дружба». Тэхналогiя вытворчасцi — дацкая, персанал 27 чалавек, выпуск прадуктаў у змену да 400 кiлаграмаў,.

Усё названае — гэта першапачатковы этап. Сёння прадпрыемства наша мае ўжо даволi шырокiя арыенцiры. А менавiта: тут працуе 126 чалавек, i каўбасны цэх, цi як яго яшчэ называюць цэх перапрацоўкi мяса, выпускае за змену паўтары тоны вырабаў. Рознiца, як бачыце, вiдавочная. Акрамя таго, у склад камбiната ўваходзiць шэраг магазiнаў i кiёскаў, кафэ i мiнiпякарняў.

— З пералiчанага вiдаць, што камбiнат за апошнiя гады зрабiў вялiкi крок наперад, значна пашырыўшы сваю дзейнасць. Пэўна, вы выйшлi за рамкi, абазначаныя раней, дэталёва заняўшыся i гандлем, i грамадскiм харчаваннем. Маю на ўвазе тое, што зараз камбiнат абслугоўвае не толькi нафтавiкоў.

— Усё правiльна. Мы знайшлi, можна сказаць, сваю нiшу i ў гандлi, i ў грамадскiм харчаваннi, i надзейна там сябе адчуваем. Дзякуючы многiм фактарам. Сярод iх — i работа на выдатным аўстрыйскiм абсталяваннi, якое мы падтрымлiваем у належным тэхнiчным стане, i высакаякасная сыравiна, i выдатная прадукцыя з яе, i, галоўнае, добрасумленная праца ўсiх нашых работнiкаў.

— Так ужо — усiх? У калектыве ўсякае можа быць...

— Можа. Але не ў нашым калектыве, дружным, згуртаваным, якiм я ганаруся. Уявiце сабе, што сёлета я не падпiсаў нiводнага загада аб пакараннi таго, хто дапусцiў нейкiя парушэннi дысцыплiны. Кiраўнiкi камбiната не схiльныя ўтойваць ад вышэйстаячых арганiзацый тыя парушэннi, бо iх проста няма. Людзi даражаць сваёй работай, бо гэта яны сваё прадпрыемства зрабiлi прадпрыемствам высокай культуры вытворчасцi, высокай тэхналогii. У нас добрыя бытавыя ўмовы: у пасёлку Дружба выдатны басейн, душавыя, саўна. Зарплата людзей пастаянна павышаецца, аб затрымках яе не можа iсцi гаворкi. Усё ў нас абмяркоўваецца на агульных сходах, усё вырашаецца разам. Калектыў наладжвае вечары адпачынку, выязджае на прыроду, актыўна ўдзельнiчае ў правядзеннi аглядаў-конкурсаў мастацкай самадзейнасцi, спартыўных спаборнiцтваў. Сёлета, напрыклад, мы занялi чацвёртае месца па спартыўных мерапрыемствах сярод 10 асноўных участкаў РУП, хоць наш камбiнат з’яўляецца дапаможным прадпрыемствам.

У гутарку ўступае вядучы эканамiст камбiната Жанна Петрачкова:

— Зараз мы рыхтуемся да ўдзелу ў аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасцi сярод усiх структурных падраздзяленняў «Гомельтранснафты «Дружба». А да гэтага выступалi з канцэртамi на нафтаперапампоўваючых станцыях «Зашчоб’е» i «Кобрын». Я што хачу сказаць? У мастацкай самадзейнасцi самы актыўны ўдзел прымае i Анатоль Альфонсавiч. Ён добра спявае i па-майстэрску расказвае са сцэны байкi. А яшчэ — па-залiхвацку выконвае танец «Яблычак».

Анатоль Лiгорскi:

— Ну, пра гэта можна было б не гаварыць.

Жанна Петрачкова:

— Чаму? Што ёсць, тое ёсць. А наогул скажу, што толькi з прыходам у калектыў Анатоля Альфонсавiча ў нас i з’явiлася мастацкая самадзейнасць. Ён тады сказаў: створым хор. З яго, лiчы, усё i пачалося. Дарэчы, наш хор раней займаў трэцяе месца ў конкурсе-аглядзе. Паглядзiм, як будзе на гэты раз.

— Анатоль Альфонсавiч, вы назвалi ў лiку фактараў, якiя забяспечваюць калектыву поспех, высокую якасць сыравiны i прадуктаў з яе. Аб гэтым, калi ласка, больш падрабязна.

— Жывёлу мы закупляем у сельскагаспадарчых вытворчых калектываў (СВК) i ў камунальных сельскагаспадарчых унiтарных прадпрыемстваў вобласцi (КСУПы). Такiх пастаўшчыкоў у нас дванаццаць. Мы набываем для iх буйную рагатую жывёлу i свiней, i ў гэтых гаспадарках яны ставяцца на адкорм, а мы папярэдне робiм iм аплату.

— Тым самым, можна лiчыць, вы авансуеце тыя гаспадаркi?

— Абсалютна правiльна. Акрамя таго, пры канчатковых разлiках за жывёлу камбiнат плацiць указаным СВК i КСУПам па цэнах на момант яе здачы нам, што выгадна абодвум бакам. Зараз на адкорме ў «Дземяхах» у Рэчыцкiм раёне 160 галоў жывёлы, у калектыўна-долевай гаспадарцы «Бабовiцкае» ў Гомельскiм — 70 i ў КСУП «Стаўбунскi» ў Веткаўскiм раёне — 32. Жывёлу прымаем i ад насельнiцтва. Разлiкi за яе — у дзень прыёму. Каб не было нiякiх непаразуменняў, узважванне жывёлы праводзiм на электронных вагах у прысутнасцi яе гаспадароў цi прадстаўнiкоў гаспадарак.

— Мне давялося на гэту тэму гутарыць з адным кiраўнiком гаспадаркi ў Добрушскiм раёне. I ён сказаў, што менавiта такая вось форма разлiкаў — авансаванне i дапамагла ёй вылезцi з запазычанасцяў i цвёрда стаць на ногi.

— Я ведаю добра гэтага старшыню. Ён згадзiўся ўзначалiць той СВК, якi стаяў на краi фiнансавай безданi, i мы шчыра рады, што дапамаглi яму.

Далей. У нас дзейнiчае спецыяльная сiстэма кантролю якасцi прадукцыi на ўсiх этапах вытворчага працэсу, пачынаючы ад паступлення сыравiны i заканчваючы выхадам гатовага прадукта.

— I такiм чынам, атрымлiваецца, што галоўным крытэрыем работы прадпрыемства з’яўляецца якасць?

— Гэта сапраўды так. Мы ў адрозненне ад iншых мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў выкарыстоўваем ахалоджанае мяса, якое не падвяргаем глыбокай замарозцы. Усё — натуральнае, без нiякiх заменнiкаў. Таму нашу прадукцыю нi з якай iншай не зблытаеш. У яе свой непаўторны шарм, добрыя смакавыя параметры. Таму i карыстаецца попытам у пакупнiкоў.

— Я, Анатоль Альфонсавiч, жыву каля Цэнтральнага рынка, дзе маецца гандлёвы пункт вашага прадпрыемства, i неаднойчы даводзiлася бачыць чэргi да яго. Гэта, мяркую, невыпадкова.

— Вы маеце рацыю. Яны назiраюцца i ў iншых нашых фiрменных магазiнах i кiёсках цi павiльёнах. Попыт пастаянна павялiчваецца. I рэалiзацыя.

Жанна Мiкалаеўна:

— У месяц мясаперапрацоўчы цэх вырабляе прадукцыю 40 найменняў на 310—320 мiльёнаў рублёў. Вялiкiм попытам карыстаюцца паўфабрыкаты, фаршы, у два разы апошнiм часам павялiчылася вытворчасць вараных каўбас, на 30 працэнтаў — вэнджаных. Пакупнiкам асаблiва падабаюцца такiя каўбасы, як «Маскоўская варана-вэнджаная» i сыравяленая «Андрэеўская». Дарэчы, апошняя — наша навiнка. Ды i наогул асартымент прадукцыi мясаперапрацоўчага цэха пастаянна абнаўляецца, i выпуск яе павялiчваецца. Напрыклад, у параўнаннi з адпаведным перыядам мiнулага года камбiнат вырабiў яе на 25 працэнтаў больш, а агульная выручка па прадпрыемству ў цэлым узрасла на 12 працэнтаў, што складае 560 мiльёнаў рублёў.

Анатоль Альфонсавiч:

— Дадам яшчэ наступнае. Акрамя шматлiкiх назваў каўбас мы вырабляем рагу, наборы для шашлыкоў, сасiскi, шпiкачкi i г.д. Не падумайце, што хвалюся, але прыемна было чуць ад датчан, чыя мясная прадукцыя вядомая ў многiх краiнах, што нашы вырабы ўразiлi iх сваёй смакатой.

— Я зазiрнуў у ваш магазiн «Смачны», што знаходзiцца ў пасёлку Дружба, гутарыў з пакупнiкамi i загадчыцай секцыi гандлю Таццянай Каруза. Аказваецца, там можна купiць, акрамя прадуктаў харчавання, таксама прамысловыя тавары рознага прызначэння. Можна зрабiць заказ на такiя габарытныя рэчы, як халадзiльнiк, тэлевiзар, пральную машыну, каб не ехаць чалавеку за iмi ў горад. Зручна...

— Зручна яшчэ i таму, што такiя тавары мы дастаўляем пакупнiку дадому. Хачу заўважыць, што паслугамi гэтага магазiна карыстаюцца не толькi жыхары пасёлка i Бабовiч, а таксама i жыхары суседнiх вёсак, гараджане, дачнiкi. Асаблiва ў летнi час. Наогул жа гандлёвая сетка камбiната ўключае ў сябе яшчэ два магазiны ў Гомелi i павiльёны i кiёскi на рынках «Цэнтральны», «Давыдаўскi», «Прудкоўскi» i «Мельнiкаў луг». Ёсць буфет ва ўпраўленнi РУП «Гомельтранснафта «Дружба» i на такiм прадпрыемстве, як «Светлатэхнiка».

— Ведаю, што ваш гандлёвы пункт ёсць i ў Лядовым палацы...

— Там кафэ «Iльдзiнка», работнiкi якога абслугоўваюць хакейны клуб «Гомель» i каманды, якiя прыязджаюць туды на матчы. Вядома ж, i не толькi iх. Дарэчы, гэта кафэ з’яўляецца як бы фiлiялам кафэ «Гасцiнны двор», што знаходзiцца ў пасёлку Дружба. Аб iм хачу сказаць асобна. Даступныя цэны, нацыянальная i еўрапейская кухня, вытанчаныя стравы, ветлiвае абслугоўванне, раскошны iнтэр’ер, утульнасць i камфорт, выдатная музычная праграма (музыка — жывая) прыцягваюць, асаблiва па выхадных днях, сюды наведвальнiкаў. Тут праводзяцца банкеты, фуршэты, вяселлi, юбiлеi. Уявiце сабе, што заказы на iх ужо распiсаны на студзень наступнага года.

Днём з 12 да 13 гадзiн можна паабедаць не толькi работнiкам нафтаперапампоўваючай станцыi i камбiната, але i ўсiм жадаючым. За 2,5 тысячы рублёў — чатыры стравы. Танна i хутка. Смачна, па-дамашняму, як гаворыцца.

— А мiнi-пякарня?

— Усяго дзевяць чалавек працуе ў ёй, але робяць яны вялiкую справу — выпускаюць да 20 найменняў хлебабулачных вырабаў. Ды такiх, што любому спадабаюцца.

— Калi абагулiць работу вашага калектыву, Анатоль Альфонсавiч...

— Я скажу яшчэ раз, што ён выдатны, дружны, зладжаны. Сярэднi ўзрост персаналу — 35 гадоў, 80 працэнтаў — гэта жанчыны. Ганаруся ўсiмi работнiкамi прадпрыемства: i начальнiкам участка перапрацоўкi мяса Андрэем Казловым, i загадчыцай кафэ Святланай Маргуновай, i загадчыцай секцыi гандлю Таццянай Каруза, i шэф-поварам Вольгай Шабалавай i хлебапёкамi Аляксандрам i Аляксеем Цэйкiнымi, i вядучым эканамiстам Жаннай Петрачковай, i бухгалтарам Дзiнай Каржаневiч, i прадаўцамi Святланай Тарарэнка, Наталляй Iдавай... Не, немагчыма назваць усiх нашых перадавiкоў вытворчасцi. Дзякуй усiм iм за добрасумленную працу. Выказваю падзяку i кiраўнiкам РУП «Гомельтранснафта «Дружба» ў асобе дырэктара Аляксея Аляксеевiча Касцючэнкi за паўсядзённыя клопаты аб нашым калектыве.

Матэрыял падрыхтаваў Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ураджэнец Петрыкаўскага раёна. Пасля школы паступiў на вучобу ў Горацкую сельгасакадэмiю, якую паспяхова закончыў, пасля працаваў на розных пасадах аг
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика