«Рэалу» дапамог аўтаголСпорт-тайм Кiеўскае «Дынама» ў чацвёрты раз запар прайграе ў групавым турнiры Лiгi чэмпiёнаў. Днямi ўкраiнцы ўступiлi французскаму «Лiёну» — 0:1, якi ў вынiку выходзiць у 1/8 фiналу. Дарэчы, экс-беларус Арцём Мiлеўскi правёў на полi ўвесь матч, а Валянцiн Бялькевiч выйшаў на замену на 77-й хвiлiне. З таго ж квартэта «Е» ў наступную стадыю праходзiць «Рэал», прычым «пуцёўку» ў 1/8 iспанцам «падараваў» румынскi «Сцяуа» пры дамапозе аўтагола — 1:0.Нулявым зыходам сустрэчы памiж лонданскiм «Арсеналам» i маскоўскiм ЦСКА галоўны настаўнiк расiян Валерый Газаеў застаўся незадаволены, а вось настаўнiк англiчан Арсен Венгер нават назваў гэты матч самым лепшым выступленнем «кананiраў» у Лiзе чэмпiёнаў, бо яго iгракi мелi шанц выйграць з лiкам 7:0. Дарэчы, беларус Аляксандр Глеб дапамагаў лонданцам на полi 70 хвiлiн, прычым на 53-й зарабiў «гарчычнiк». У той жа групе «G» нямецкi «Гамбург» прайграў партугальскаму «Порту» — 1:3. У квартэце «F» нечакана ўступiў дацкаму «Капенгагену» англiйскi «Манчэстар Юнайтэд» — 0:1. Партугальская «Бенфiка» забiла шатландскаму «Сэлцiку» тры мячы — 3:0. У групе «Н» iтальянскi «Мiлан» расправiўся з бельгiйскiм «Андэрлехтам» — 4:1. Грэчаскi АЕК святкаваў першую перамогу за чатыры сустрэчы над французскiм «Лiлем» — 1:0. Допiнг даў медаль i адабраў Беларускi штангiст Генадзь Аляшчук (вага да 69 кг) паўторна папаўся на выкарыстаннi допiнгу i таму дысквалiфiкаваны пажыццёва. Акрамя таго ў спартсмена адабралi тры залатыя медалi на чэмпiянаце Еўропы ў Польшчы ў штуршку, рыўку i па суме дваябор’я. Сярод тых, хто правiнiўся, таксама аказалiся тры расiйскiя цяжкаатлеты, па два прадстаўнiкi Азербайджана i Румынii, па аднаму — з Украiны, Лiтвы, Малдовы i Арменii. Цiкава, што калiсьцi менавiта допiнгавы скандал дапамог Алешчуку стаць бронзавым прызёрам Алiмпiяды-2000 у Сiднеi, дзякуючы дысквалiфiкацыi балгарскага спартсмена за выкарыстанне забароненых прэпаратаў. Сам жа беларус папаўся праз тры гады на чэмпiянаце свету ў Ванкуверы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiеўскае «Дынама» ў чацвёрты раз запар прайграе ў групавым турнiры Лiгi чэмпiёнаў. Днямi ўкраiнцы ўступiлi французскаму «Лiёну» — 0:1, якi ў вынiку вы |
|