Новае падраздзяленне КДК будзе курыраваць Мiнск
У структуры Камiтэта дзяржкантролю з’явiцца падраздзяленне, што будзе курыраваць Мiнск. Прычым стварыць яго плануецца без прыцягнення дадатковых рэсурсаў, за кошт iснуючага фiнансавання. Пытаннi аптымiзацыi штатнага раскладу i змянення структуры Камiтэта дзяржаўнага кантролю абмяркоўвалiся 3 лiстапада на сустрэчы прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi i старшынi КДК Зянона Ломаця.
Зянон Ломаць быў назначаны кiраўнiком галоўнага кантрольнага ведамства краiны месяц таму. Старшыня КДК прадставiў аналiз работы свайго ведамства i праiнфармаваў кiраўнiка дзяржавы аб планах на перспектыву. Аляксандр Лукашэнка пацвердзiў сваё патрабаванне: у аснове дзейнасцi КДК павiнен быць дзяржаўны падыход, бо першарадная задача ведамства — абарона дзяржаўнай уласнасцi. Зянон Ломаць запэўнiў, што Камiтэт дзяржкантролю працуе выключна ў рамках прававога поля. Высокiя патрабаваннi прад’яўляюцца да самiх супрацоўнiкаў КДК: прымаючы рашэннi, яны павiнны грунтавацца на сумленнасцi i прыстойнасцi. «Нiякага нацiску, калi чалавек не вiнаваты, не будзе, — падкрэслiў старшыня Камiтэта дзяржкантролю. — У выпадку, калi такiя факты выявяцца, работнiк дзяржкантролю будзе прыцягнуты да адказнасцi». На сустрэчы абмяркоўвалiся i некаторыя кадравыя пытаннi. Прэзiдэнт падтрымаў прапановы, унесеныя старшынёй Камiтэта дзяржаўнага кантролю. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У структуры Камiтэта дзяржкантролю з’явiцца падраздзяленне, што будзе курыраваць Мiнск. Прычым стварыць яго плануецца без прыцягнення дадатковых рэсур |
|